Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг Пуціна паставіў новы рэкорд — свайго прэзыдэнта падтрымліваюць амаль 90% расейцаў


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі паведамляе, што рэйтынг ухваленьня дзейнасьці Ўладзімера Пуціна пабіў новы рэкорд — 89,9%.

«Такі высокі ўзровень ухваленьня працы прэзыдэнта Расеі зафіксаваны, у першую чаргу, у сувязі з падзеямі ў Сырыі, авіяўдарамі расейскай авіяцыі па пазыцыях тэрарыстаў (гэтыя падзеі назвалі галоўнымі за мінулы тыдзень 26% рэспандэнтаў)», — адзначаюць сацыёлягі.

Яны дадаюць, што ацэнкі дзейнасьці Пуціна ўжо больш як паўтара года перасягаюць 80%. Рэйтынг Пуціна пачаў расьці ўвесну 2014 году на фоне анэксіі Крыму: у сакавіку 2014-га ён склаў у сярэднім 76,2%, у красавіку — 82,2%, у траўні — 86,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG