Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду 14 кастрычніка ў Галерэі Ў адбудзецца вечарына памяці Зьмітра Сідаровіча


Вядомаму беларускаму музыку, дудару, паэту, арганізатару шматлікіх культурніцкіх праектаў сёлета споўнілася б 50 гадоў.

Вечарына памяці пачнецца ў менскай Галерэі Ў (пра. Незалежнасьці, 37а) а 19 гадзіне.

Зьміцер Сідаровіч нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 году ў Менску.

У трынаццацігадовым узросьце пачаў пісаць песенныя тэксты. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасьля паездкі на Падляшша.

У 1982-м заканчвае сярэднюю школу № 121 і паступае на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту, дыплём па заканчэньні якога атрымлівае ў 1987 годзе. Потым у жыцьці зьяўляюцца асьпірантура і абарона дысэртацыі. У 1992 годзе становіцца кандыдатам тэхнічных навук.

У 1991 годзе Зьміцер Сідаровіч стварыў этна-рок-гурт «Камэлот». Потым граў у гуртах «Гаспадары з-пад Вільні» (2000) і «Стары Ольса» (2002).

У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу ў кавярні «Жар-птушка». У апошні год жыцьця займаўся адраджэньнем беларускай застольнай музыкі.

Сідаровіч: Мэта дудара – увесьці людзей ў транс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:11 0:00
Наўпроставы лінк

Укладальнік даведніка «Вялікія музыкі 20 стагодзьдзя».

Аўтар кнігі вершаў «Тры жалуды».

У 2008-2014 гадах — арганізатар танцавальнай праграмы «Шляхецкая фолк-вечарына», якая ладзіцца штотыдзень у ДК МАЗ.

У апошнія гады Зьміцер пачаў запісваць і выдаваць музыку для дзяцей. Прадусар «Дзіцячага альбому. Том І» (2010) і «Дзіцячага альбому. Том ІІ» (2012), у якіх удзельнічалі ягоны сын Тамаш і сын сьпявачкі Тацяны Грыневіч Адась.

Да апошняга дня працаваў па спэцыяльнасьці вядучым інжынэрам ЗАТ «Белпраектстальканструкцыя».

Памёр 17 траўня 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG