Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі партал атрымаў папярэджаньне за фота растаптанага ў Сырыі сьцяга Расеі


Расейскі сьцяг і партрэт сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ў чырвонай фарбе на зямлі каля амбасады Расеі ў Лібане (архіўнае фота)
Расейскі сьцяг і партрэт сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ў чырвонай фарбе на зямлі каля амбасады Расеі ў Лібане (архіўнае фота)

Расейскі сайт навінаў Znak.com атрымаў афіцыйнае папярэджаньне Фэдэральнай службы па наглядзе ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый («Роскомнадзор») за скан з Твітэру, дзе было разьмешчана фота сьцяга Расеі, які топчуць разгневаныя людзі, — як сьцьвярджаецца, жыхары Алепа, абураныя расейскім абстрэлам.

Паводле расейскага нагляднага ведамства, ілюстрацыя адлюстроўвае групу людзей, якія апаганьваюць дзяржаўны сьцяг Расеі, а такое дзеяньне зьяўляецца ў РФ злачынствам.

Як паведамляе расейская служба Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на 16 артыкул расейскага закону аб СМІ, «Роскомнадзор» вынес рэдакцыі і заснавальніку Znak.com папярэджаньне. Паводле закону, калі на працягу году сродак масавай інфармацыі атрымлівае такія пісьмовыя папярэджаньні «неаднаразова», гэта можа стаць падставай для спыненьня яго дзейнасьці.

У артыкуле Znak.com з 8 кастрычніка гаворыцца аб антырасейскай дэманстрацыі, якая адбылася ў сырыйскім горадзе Алепа пасьля таго, як расейская авіяцыя, як мяркуецца, нанесла ўдар па гэтым горадзе, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі, але не групоўкі «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG