Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Сьвятлану Алексіевіч


Усярэдзіне Палаца незалежнасьці
Усярэдзіне Палаца незалежнасьці

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Сьвятлану Алексіевіч з прысуджэньнем Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Ваша творчасьць не пакінула абыякавымі ня толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах сьвету. Шчыра рады за Ваш посьпех. Вельмі спадзяюся, што Ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу», гаворыцца ў віншаваньні.

Лукашэнка таксама пажадаў Сьвятлане Алексіевіч здароўя, шчасьця і новых творчых дасягненьняў на карысьць роднай Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG