Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар Пуціна: Алексіевіч не валодае інфармацыяй


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў выказваньні нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч пра акупацыю Ўкраіны.

«Я ня думаю, што прэзыдэнт у курсе гэтай заявы. Безумоўна, напэўна, усе віншуюць яе з прысуджэньнем Нобэлеўскай прэміі. Але, відаць, Сьвятлана проста не валодае ўсёй інфармацыяй для таго, каб даць пазытыўную ацэнку таго, што адбываецца ва Ўкраіне», — цытуе Інтэрфакс адказ Дзьмітрыя Пяскова на пытаньне, ці ў курсе Пуцін выказваньняў нобэлеўскай ляўрэаткі па літаратуры.

На прэс-канфэрэнцыі ў Менску пасьля прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі Алексіевіч заявіла, што лічыць тое, што адбываецца ва Ўкраіне, акупацыяй.

«Што да Ўкраіны, то я ўсё ж думаю, што гэта, вядома ж, акупацыя, замежнае ўварваньне. Хаця там ёсьць шмат людзей, якія не задаволеныя тым, як было ва Ўкраіне і хацелі нейкіх перамен, але яны б ніколі не ваявалі. Яны б знайшлі іншы шлях да пераменаў. Прывязіце да нас дзясяткі два грузавікоў, і заўжды знойдуцца людзі, якіх можна ўзброіць. Я чула ад аднаго чалавека, здавалася б, вельмі сымпатычнага, сталы падпалкоўнік, рускі. Але ён быў такі ўзрушаны, калі акупавалі Крым, і сказаў: «Ды мы таксама можам „тряхнуть стариной“, і пісталет ёсьць, і тужурка ёсьць», — сказала Алексіевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG