Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як расейцы зрабілі 96 працэнтаў падтрымкі Пуціна ў ЗША


Пераможныя рэйтынгі Уладзіміра Пуціна ў ЗША робяць рукамі расейцаў. Каб потым выдаваць у Расеі за меркаваньне амэрыканцаў.

Тое, як гэта робіцца, тлумачыць журналістка расейскай службы Радыё Свабода Елена Рыкаўцава:

У ноч на 3 кастрычніка па канале «Россия-24» я пачула нечаканую вестку. Амэрыка любіць Уладзіміра Пуціна больш за саміх расейцаў! Гэта ў Расеі ён мае 88 адсоткаў. У ЗША куды больш. Начны дыктар «Вестак» сьвяткаваў перамогу:

За сьпінай дыктара пераканаўча віднеліся газэты
За сьпінай дыктара пераканаўча віднеліся газэты

— ... Што тычыцца падтрымкі Абамы сярод амэрыканцаў, то яна па-ранейшаму вельмі адносная. Аб нізкіх рэйтынгах дзейнага прэзыдэнта сказана ўжо нямала. А тут яшчэ адзін удар ніжэй за пояс. Апытаньне вельмі папулярнай газэты New York Daily News паказала, што прамова Ўладзіміра Пуціна на сэсіі Генасамблеі спадабалася грамадзянам ЗША больш, чым гаворка Абамы. За расейскага прэзыдэнта прагаласавала 96 адсоткаў, за амэрыканскага, адпаведна, усяго 4.

Я зьдзівілася. І зьвярнулася праз Фэйсбук да сваіх амэрыканскіх сяброў і падпісчыкаў з просьбай пракамэнтаваць вынікі гэтага апытаньня.

І вось што высьветлілася ўжо праз гадзіну. Газэта такога апытаньня не праводзіла. На яе сайце ўсяго толькі зьявілася спасылка на гэтае апытаньне. А само апытаньне праводзіцца на адмысловым сайце, дзе тэмы для галасаваньня можа ствараць любы жадаючы.

Ну вось для прыкладу. У дваццатку топ-аўтараў гэтага сайта ўваходзіць Сяргей з Ялты, які ў гэтыя хвіліны праводзіць апытаньне на тэму «Якая краіна заслугоўвае павагі — Расея ці Ўкраіна?» Апытаньне ілюструюць два сьцягі. На адным з якіх стаіць штамп «прададзена». Здагадайцеся, на якім менавіта.

І вось у адзін цудоўны дзень (29 верасьня) адзін з карыстальнікаў гэтага сайта праводзіць апытаньне — тут я адразу павінна сказаць, што нік гэтага карыстальніка супадае з назвай газэты. Больш за тое, ён зьяўляецца яе супрацоўнікам. І па гэтай прычыне газэта разьмяшчае на сваім сайце спасылку на гэты апытаньне. Але само па сабе апытаньне, як падкрэсьлілі ў рэдакцыі, калі я туды патэлефанавала, не мае дачыненьня ні да самой газэты, ні да яе аўдыторыі. Супрацоўнік праводзіў яго як прыватная асоба. Ён, дарэчы, не ўваходзіць нават у першую сотню папулярных карыстальнікаў гэтага сайту.

Такім чынам, гэты карыстальнік аб’яўляе апытаньне на тэму: «Чыя прамова спадабалася вам больш — Пуціна ці Абамы?»

А далей адбываецца дзіўная гісторыя! Адразу два расейскія інтэрнэт-парталы — «Аднакласнікі» (суполка «Антимайдан») і «Яплакал» — публікуюць спасылкі на гэтае амэрыканскае апытаньне і заклікаюць сваю аўдыторыю ўдзельнічаць у галасаваньні!

І тыя, вядома ж, адгукаюцца! Яны ня толькі галасуюць, але яшчэ і не забываюць пакінуць пасьля сябе брудны камэнтар вось на гэтым празьмерна гасьцінным сайце.

І калі да гэтых заклікаў галасаваньне так сабе ішло на роўных, то пасьля іх зьяўленьня, энтузіязм тых, хто галасуе, невымерна ўзрос. І вырас ён на карысьць Уладзіміра Пуціна.

Так зьяўляюцца знакамітыя 96 адсоткаў, якія канал «Россия-24» неадкладна аб’яўляе галасамі ГРАМАДЗЯН ЗША. Адначасова з «Вести-24», пра перамогу Уладзіміра Пуціна над Баракам Абамам на тэрыторыі ЗША паведамляюць агенцтва «Новости» («Россия сегодня»): «Больш за 95 адсоткаў чытачоў амэрыканскай газэты New York Daily News лічаць, што падчас выступу на Генасамблеі ААН прэзыдэнт Расіі Пуцін гучаў больш пераканаўча за прэзыдэнта ЗША Абаму... Амэрыканскі прэзыдэнт значна адстае ад свайго расейскага калегі ... Газэта суправадзіла апытаньне артыкулам, у яким...» І гэтак далей, і да таго падобнае. Тэкст ствараў поўную ілюзію, што гэта быў апытаньне самой газэты, чытачамі якой, калі прытрымлівацца лёгікі агенцтва «Новости», зьяўляецца аўдыторыя «Аднакласнікаў», «Антимайдана» і «Яплакал».

Яшчэ праз суткі, 4 кастрычніка, у сетках зьяўляецца тэкст былога супрацоўніка агенцтва «Новости» Аляксея Кавалёва, абуранага тым, што гэтыя лічбы падхапіла яго былое агенцтва. Аляксей падрабязна апісвае тэхналёгію стварэньня «амэрыканскага апытаньня». Але яго выкрыцьци — гэта таки ж голас таго, хто кліча ў паветра, што і маё абмеркаваньне ў ФБ.

І ўжо 5 кастрычніка дадзеныя пераможнага апытаньня расквітаюць ва ўсіх вядучых расійскіх СМІ, эфэктна аздабляючы трыюмф Пуціна над Абамам.

Часопіс «Экспэрт», 5 кастрычніка: ... Паколькі галоўнае дабро ў асобе ЗША публічна бязьдзейнічае, то на гэтым фоне Ўладзімір Пуцін прымерыў плашч джэдая, узяў на сябе ролю змагара з гэтым злом (не выпадкова ён у сваёй прамове ў ААН параўнаў «Ісламскую дзяржаву» з нацыстамі) і заняў, па словах аднаго з аўтараў часопіса Spiegel, тое месца, якое Захад спалохаўся заняць. У выніку заходняе грамадзтва перажыло разрыў шаблёну і ня толькі ўхваляе расейскую апэрацыю ў Сырыі (у апытаньні на сайце нью-ёрскай Daily News аргумэнты Пуціна па Сырыі падтрымала на момант здачы артыкула 31390 чытачоў, а аргумэнты Абамы — 1391 чалавек, гэта значыць 4% рэспандэнтаў ), але і зьмяняе ўяўленьне аб Расеі. Масква цяпер калі і не дабро, то, прынамсі, ужо не зло.

Газэта «Вести», 5 кастрычніка: Варта адзначыць, што прамовы расейскага прэзыдэнта актыўна абмяркоўваюцца ў міжнароднай супольнасьці. Так, выступ на Генэральнай Асамблеі ААН і наступнае ўключэньне Расеі ў барацьбу з «Ісламскай дзяржавай» выклікалі падтрымку ў палітыкаў, СМІ і грамадзян розных краін.
... На сайце выданьня New York Daily News было праведзена апытаньне сярод чытачоў, чые довады на Генэральнай Асамблеі ААН здаліся больш пераканаўчымі — Уладзіміра Пуціна ці Барака Абамы. Больш за 90% галасоў было аддадзена за прэзыдэнта Расеі.


«Российская газета», 5 кастрычніка: ... Больш за 95% чытачоў газэты New York Daily News лічаць, што на Генасамблеі ААН прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін быў больш пераканаўчы, чым прэзыдэнт ЗША, паведаміла ў пятніцу агенцтва «Новости».

Эх, ведалі б карыстальнікі рэсурсаў «Аднакласнікі» («Антимайдан») і «Яплакал» (яны ж, паводле клясыфікацыі расейскіх СМІ, «грамадзяне ЗША» і «чытачы газэты New York Daily News»), якую вялікую ролю яны згулялі для ўмацаваньня іміджу Расеі і Ўладзіміра Пуціна асабіста! Зрэшты, цяпер прачытаюць і заплачуць! Ад гонару.

Дарэчы, апытаньне ўсё яшчэ адкрытае для галасаваньня. Ёсьць магчымасьць падняць лічбы Уладзіміра Пуціна да 100 працэнтаў. І тады пра сэнсацыю, можа быць, паведамяць нават у амэрыканскіх СМІ, ня толькі ў расейскіх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG