Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 кастрычніка: Абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па хіміі


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Стакгольм, Швэцыя: абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па хіміі.

Менск, старшыня сталічнага гарвыканкаму Андрэй Шорац сустрэнецца зь менчукамі ў школе № 120 па вуліцы Варвашэні 4. Пачатак сустрэчы ў 19 гадзінаў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіць вынікі маніторынгу СМІ апошняга этапу прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Аб’ектамі маніторынгу сталі цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданьні і навінныя інтэрнэт-сайты. Акрамя таго, гаворка пойдзе і пра хакерскую атаку на сайты інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Прэзэнтацыя адбудзецца ў офісе БАЖ (вул. Камсамольская, 7, оф. 32) у 11 гадзінаў.

Брусэль, выступы канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель і прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда ў Эўрапейскім парлямэнце.

У гісторыі:

1571 — Бітва пры Лепанта паміж флётам Сьвятой лігі і флётам Асманскай імпэрыі, адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі. Поўная перамога хрысьціянскага флёту, канец асманскага валадарства на Міжземным моры

1897 — у Вільні быў створаны «Бунд» — агульны габрэйскі рабочы зьвяз у Літве, Польшчы і Расеі. «Бунд» быў пралетарскай і адначасова нацыянальнай габрэйскай арганізацыяй. Ужо праз паўгоду пасьля яго стварэньня ў Менску пры судзеяньні «Бунду» пройдзе першы зьезд РСДРП, у склад якой «Бунд» увойдзе аўтаномнай часткай.

1920 — падпісаньне мірнай дамовы пасьля польска-літоўскага канфлікту.

1949 — Абвешчаная Германская Дэмакратычная Рэспубліка

1958 — Сірыя і Эгіпэт ліквідавалі свае ўрады, стварыўшы адзіны ўрад Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі

1977 — была ўхваленая апошняя Канстытуцыя СССР.

2001 — ЗША распачалі вайсковую апэрацыю ў Аўганістане

2002 — камітэт па адукацыі, навуцы і культуры Сойму Літвы прыняў пастанову аб аднаўленьні ў Вільні дзейнасьці Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.

У гэты дзень нарадзіліся:

1885 — Нільс Бор, дацкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1931 — Дэсманд Туту, біскуп з Паўднёваафрыканскай рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1932 — Іван Пташнікаў, беларускі пісьменьнік. Сярод найбольш вядомых твораў — апавяданьні «Львы», «Арчыбал», «Пагоня», аповесьці «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманы «Мсьціжы» і «Алімпіяда».

1943 — Яўген Шыпіла, беларускі актор, народны артыст Беларусі, з 1967 году — актор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Я. Коласа.

1952 — Уладзімер Пуцін, расейскі прэзыдэнт.

У гэты дзень памерлі:

1849 — Эдгар Алан По, амэрыканскі паэт, празаік, эсэіст, адна з вядучых постацяў амэрыканскага Рамантызму. Яго называюць пачынальнікам дэтэктыўнага жанру.

1939 — Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзяяч.

2006 — Ганна Паліткоўская, расейская журналістка.

Цытата:

Меркаваньне большасьці — заўсёды памылковае, бо большасьць людзей — ідыёты.

Эдгар Алан По

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG