Уладальнік этнаграфічнага комплексу Сяргей Хмяльніцкі страты ад пажару пакуль не падлічваў, але яны, паводле яго, немалыя.
3 кастрычніка на этнахутары заплянаванае правядзеньне «Дранік-фэсту». Ці адбудзецца ён, уладальнік этнахутру пэўна сказаць ня можа.
«Згарэлі два будынкі, якія былі цэнтрам правядзеньня сьвята беларускай культуры», — зазначае Сяргей Хмяльніцкі.
Працаўнікі на хутары выказалі меркаваньне, што будынкі падпалілі звонку. Цьвердзяць: пажар ушчаўся ад вугольля. Нехта расклаў вогнішча, і агонь перакінуўся на хаты, выказваюцца працаўнікі
Арганізатары «Дранік-фэсту» спадзяюцца, што ён усё ж адбудзецца.