Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Падзеі дня
Горадня. Велапрабег з нагоды Дня без аўтамабіля Пачатак на Савецкай плошчы аб 11:30. Чакаецца ўдзел каля 500 раварыстаў.
У гісторыі
1939 — пры ўключэньні тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР пачаўся бой за Горадню.
1944 — Беластоцкая вобласьць пераўтвораная ў Гарадзенскую, Вілейская ў Маладзечанскую, утвораныя Бабруйская і Полацкая вобласьці (існавалі да 1954 г.).
1945 — адкрылася першая экспазыцыя Літаратурнага музэю Янкі Купалы.
1950 — У Нью-Ёрку пачала выходзіць газэта «Беларус».
1990 — пастановай ураду зацьверджаная праграма разьвіцьця беларускай мовы і іншых нацыянальных моваў у Беларускай ССР.
2001 — у Курапатах улады пачалі рэканструкцыю Менскай кальцавой дарогі, у адказ на якую моладзевыя актывісты заснавалі намётавы лягер у абарону народнага мэмарыялу. Вахта доўжылася 28 сутак і скончылася перамогай.
У памяці
1752 — нарадзіўся Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзяяч.
1903 — (па некаторых зьвестках — 1902) — нарадзілася Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка.
1939 — памёр Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.
1943 — нарадзілася Ніна Мацяш, беларуская паэтка, перакладчыца.
Цытата
Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменьне Свае хвалы.
Дай спор у працы спакойнай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу, і веліч веры
Ў нашу праўду, у прышласьць — дай!
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай
Краіну нашу і наш народ.
Натальля Арсеньнева