Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 верасьня: навуковы форум ў Пэкіне, ноч кажаноў у Менску


Катадральны праваслаўны Сьвятадухаў сабор, былы касьцёл і кляштар бэрнардынак у Менску.
Катадральны праваслаўны Сьвятадухаў сабор, былы касьцёл і кляштар бэрнардынак у Менску.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша

У Кітайскай акадэміі навук у Пэкіне пройдзе першы беларуска-кітайскі форум. Пэрспэктывы супрацоўніцтва будуць абмяркоўвацца з удзелам беларускіх вучоных.

У Празе пройдзе надзвычайны саміт лідэраў краін Вышаградзкай чацьвёркі, скліканы для абмеркаваньня міграцыйнага крызысу ў Эўропе. Удзел бяруць прадстаўнікі Чэхіі, Славаччыны, Польшчы і Вугоршчыны.

У менскай галерэі Ў адкрываецца выстава «Сусьвет усярэдзіне» — гэта мастацкія працы дзяцей, якімі апякуецца госьпіс. Пачатак а 18-й.

Асьветніцкую акцыю «Ноч кажаноў» праводзяць сумесна грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Нацыянальная Акадэмія навук. У 19:30 у актавай залі акадэміі (Акадэмічная, 27 у Менску) пройдзе лекцыя навуковага супрацоўніка Аляксея Шпака пра тое, што насамрэч ядуць кажаны, ці ўмеюць яны сьпяваць і чаму яны вядуць начны лад жыцьця. Ад 21:00 пройдзе экскурсія ў сталічным парку Горкага.

У Берасьці аб’яднаньне «Дзедзіч» запрашае на размову з фінансавым аналітыкам Сяргеем Чалым, які абяцае падзяліцца сваім поглядам на эканамічную сытуацыю ў краіне і адказаць на пытаньні. (Вул. Маякоўскага, 46-1, пачатак а 18:30).

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1390 — крыжакі разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.

1580 — у ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасьля 2-тыднёвай аблогі ўзялі горад Вялікія Лукі.

1583 — у Берасьцейскай друкарні выдадзеная Біблія, дзе былі зьмешчаныя ўсе тэксты Старога і Новага запаветаў, вядомая як Берасьцейская або Радзівілаўская Біблія, самая вялікая і багата аформленая беларуская кніга XVI стагодзьдзя.

1998 — заснаваная кампанія «Google».

2006 — у Нацыянальнай бібліятэцы адкрыўся музэй кнігі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1809 — Юльюш Славацкі, польскі паэт.

1859 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.

1893 — Юзюк Фарботка, паэт, грамадзка-культурны дзяяч, заоляг.

1936 — Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1963 — Рабэр Шуман, прэм’ер-міністар Францыі, адзін з ідэолягаў стварэньня Эўразьвязу.

1997 — Міхась Раманюк, беларускі этнограф.

Цытата на памяць:

«Літва жыве! Літва жыве!

І сонца шле ёй промні хвалы,

І столькі сэрц для Краю б’ецца!

І столькі сэрцаў біцца перастала».

З Песьні Літоўскага легіёну Юліюша Славацкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG