Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прэзэнтавалі кліп «Бандэра» — крок супраць расейскай прапаганды


У Кіеве прэзэнтавалі контрапрапагандысцкі кліп «Бандэра»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:15 0:00

Украінскі сьпявак Сяргей Файфура ў аўторак прадставіў у Кіеве кліп на сваю новую песьню «Бандэра». Песьня прысьвечаная баявым дзеяньням на ўсходзе Ўкраіны.

Галоўным героем кліпа стаў так званы «ватнік». Арганізатары называюць гэта спробай змагацца з расейскай прапагандай праз масавую музычную культуру.

«Нам усім зразумела, што ідзе вайна. І пасьля паездак у зону АТА мы зрабілі выснову: усе мы цяпер воіны, усе байцы. Ня будзем аддзяляцца, што хтосьці ваюе, а мы тут мірна жывем. Мы ўсе да гэтага датычныя. Але цяпер наша задача ў тым, каб не ўпадаць у роспач», — распавядае Сяргей Файфура.

Кліп зьнялі на сродкі мэцэнатаў. Відэа даступнае для прагляду ў інтэрнэце, на YouTube яно сабрала ўжо больш за 400 000 праглядаў.

Аўтары кліпа адзначаюць, што ён разьлічаны на расейскую і расейскамоўную аўдыторыю. Раней Сяргей Файфура ўжо прадставіў кліп на песьню «Дайце волю Надзеі», прысьвечаную зьняволенай у Расеі Надзеі Саўчанцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG