Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі праходзяць жалобныя мерапрыемствы да сёмай гадавіны вайны з Расеяй


Удзел у мерапрыемствах узялі прэзыдэнт, прэм’ер-міністар, кіраўніцтва ўзброеных сіл. Яны, у прыватнасьці ўсклалі кветкі да магілаў загінулых вайскоўцаў.

Прадстаўнікі партыі «Адзіны нацыянальны рух» (партыі экс-прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі — рэд.) і дэпутаты ад кіруючай кааліцыі «Грузінская мара» удзел у мерапрыемствах прымаюць паасобку з-за рознагалосьсяў ў поглядах на гэтую вайну.

Аднапартыйцы Саакашвілі сьцьвярджаюць, што абаранялі краіну ад расейскай агрэсіі, а дэпутаты ад кіруючай кааліцыі і іх лідэры абвінавачваюць экс-прэзыдэнта ў няздольнасцьі пазьбегнуць вайны.

Прэм’ер-міністар Іраклій Гарыбашвілі заявіў, што Грузія «залечыць раны вайны» з Расеяй, але тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ён лічыць акупаванымі Расеяй.

У ноч з 7-га на 8-е жніўня 2008 года расейскія вайскоўцы ўвайшлі ў Грузію пасьля спробы Тбілісі аднавіць кантроль над самаабвешчанай рэспублікай Паўднёвая Асэтыя і Абхазія. У выніку 5-дзённай вайны Расея прызнала незалежнасьць двух грузінскіх рэгіёнаў — Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і ўвяла дадатковыя войскі і ўзбраеньне на свае ваенныя базы на гэтых тэрыторыях. Усе дзяржавы сьвету — за выключэньнем Расеі, Вэнэсуэлы, Нікарагуа і Наўру — прызнаюць гэтыя рэгіёны тэрыторыяй Грузіі, акупаванай Расеяй.

Па афіцыйных дадзеных грузінскіх уладаў, у выніку падзей 2008 загінула больш за 400 чалавек, больш за 2000 былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG