Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін хацеў сысьці і зьехаць за мяжу...»


2000 год. Пуцін і Пугачоў
2000 год. Пуцін і Пугачоў

Бізнэсовец Сяргей Пугачоў распавёў пра сваё шматгадовае сяброўства з Уладзімірам Пуціным, пачатак ягонай «крамлёўскай» кар’еры, падтрымку Пуціна некаторымі брытанскімі палітыкамі і пра многае іншае з найноўшай палітычнай гісторыі Расеі.

На працягу многіх гадоў Сяргей Пугачоў быў блізкім сябрам Пуціна. Яны знаёмыя з сярэдзіны 1990-х гадоў, часу працы Пуціна ў мэрыі Санкт-Пецярбургу. Пугачоў быў адным з кіраўнікоў перадвыбарчага штабу расейскага прэзыдэнта. Дзесяць гадоў — з 2001 па 2011 год — ён прадстаўляў рэспубліку Туву ў Радзе Фэдэрацыі і тры гады, з 2000-га па 2003-ы, быў віцэ-прэзыдэнтам Расейскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Пугачоў пакінуў Расею ў 2011. Нядаўна Пугачоў, якога расейскія ўлады вінавацяць у махлярстве, зьбег з Вялікабрытаніі, дзе яму ў ангельскім судзе прад’яўлены пазоў расейскага Агенцтва па страхаваньні ўкладаў, і атабарыўся зь сям’ёй у Францыі. Былы банкір сьцьвярджае, то гэта ён прапанаваў Ельцыну кандыдатуру свайго сябра Пуціна на пасаду прэм’ер-міністра. Ён даў інтэрвію карэспандэнтцы расейскай службы Свабоды Натальлі Галіцынай. Вось некаторыя фрагмэнты.


...Я сапраўды прапанаваў кандыдатуру Пуціна. Было гэта так. З 1996 году, калі Пуцін пераехаў з Пецярбургу ў Маскву і працаваў ва Ўпраўленьні справамі прэзыдэнта, у нас быў вялікі праект па замежнай уласнасьці. Пуцін, уласна, пазьней узначаліў гэтае Ўпраўленьне, але ў той час ён быў намесьнікам яго кіраўніка Паўла

Тады здавалася, што гэта чалавек, які ідэальна падыходзіць на пасаду прэм’ера, — ён спалучаў у сабе два вельмі важныя складнікі: дэмакратычны лібэральны пачатак і апору на ФСБ.

Барадзіна, які займаўся замежнай уласнасьцю і павінен быў рыхтаваць дакумэнты для прэзыдэнта. На гэтай глебе мы і зблізіліся, хоць я ведаў Пуціна яшчэ па Пецярбургу. Потым Пуцін стаў кіраўніком кантрольнага упраўленьня, пасьля чаго на кароткі пэрыяд ўзначаліў ФСБ. Гэта быў вельмі складаны час. Ельцын практычна страціў уладу, таму што на супрацьлеглым баку, які выступаў супраць лібэралаў, што атачалі прэзыдэнта, апынуліся сілавікі. Велізарную ролю пры гэтым адыгрываў генэральны пракурор Юрый Скуратау. Улічваючы, што Пуцін быў на той момант дырэктарам ФСБ, яго прызначэньне магло стаць свайго роду заслонай супраць магчымага перавароту.

...Важнейшай прычынай прызначэньня Пуціна кіраўніком ўраду была неабходнасьць захаваньня легітымнай улады. Выбар быў невялікі. Спачатку ён прыпаў на Сяргея Сьцяпашына, зь якім у мяне вельмі добрыя адносіны. Але Сьцяпашын не ўвасабляў сілавы сэктар, які мог бы стаць апорай існуючай улады. Пуціна тады ніхто ня ведаў, я прадставіў яго дачцэ прэзыдэнта Тацьцяне Дзячэнка. Муж Тацьцяны Валянцін Юмашаў, вядома, ведаў Пуціна, таму што быў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта. За Пуціным стаяла ФСБ, гэта шмат у чым вызначыла яго прызначэньне. Плюс, вядома, адбіліся спадзяваньні на будучыню, якія былі зьвязаныя зь ягонай працай у пецярбурскай мэрыі пад кіраўніцтвам Анатоля Аляксандравіча Сабчака.


Тады здавалася, што гэта чалавек, які ідэальна падыходзіць на пасаду прэм’ера, — ён спалучаў у сабе два вельмі важныя складнікі: дэмакратычны лібэральны пачатак, улічваючы яго папярэдняе месца працы, і апору на Фэдэральную службу бясьпекі. Шмат было чаканьняў, шмат разважаньняў. Тое, што Пуцін падпалкоўнікам пакінуў КДБ СССР — а яго адтуль, па сутнасьці, выгналі, — таксама адыграла сваю ролю. Надзеі, як пазьней высьветлілася, не апраўдаліся, але ў той час здавалася, што ўсё будзе выдатна, што Пуцін працягне лібэральную лінію. І яшчэ адзін важны момант: калі памятаеце, у піцерскай мэрыі Пуцін узначальваў камітэт па міжнародных сувязях. І гэта таксама стварала ілюзію, што Пуцін ня толькі лібэральна настроены, але і глядзіць у бок Захаду.

... Абмеркаваньні кандыдатуры праходзілі, вядома, без яго ўдзелу. Але ў далейшым, калі адсоткаў на 60 усё вызначылася, я прадставіў яго Тацьцяне Дзячэнка, а далей сам Пуцін ужо актыўна ва ўсім гэтым удзельнічаў, але паставіўся да гэтага вельмі адмоўна: ён не хацеў узначальваць урад, хацеў гэтага пазьбегнуць. Думаю, што яшчэ ў большай ступені ён ня верыў, што гэта магчыма. Яму здавалася гэта абсалютнай авантурай. Думаю, што тады ён проста не ўяўляў сябе прэзыдэнтам Расеі. Плюс да гэтага ў яго былі іншыя мары, іншыя ідэі. Ён шмат чым тады са мной дзяліўся. Калі казаць, не датыкаючыся асабістых і інтымных дэталяў, то ў яго было жаданьне ў бліжэйшы час пакінуць гэтыя пасады — на той момант ён быў дырэктарам ФСБ і сакратаром Рады бясьпекі. Тады ў Радзе бясьпекі яго кабінэт № 14 у корпусе Крамля проста перасунуўся з Лубянкі бліжэй да 1-га корпусу, дзе знаходзіўся кабінэт прэзыдэнта.


...Пуцін казаў, што яму ўсё надакучыла, што ён хоча сысьці. У той час ён хацеў займацца бізнэсам, зьехаць за мяжу, усялякія ў яго былі фантазіі.


Ён не хацеў быць прэзыдэнтам і хацеў сысьці з органаў дзяржаўнай улады. Ня ведаю, можа быць, не праз хвіліну, а праз год або некалькі гадоў, але такое жаданьне ў яго было. Прынамсі, я памятаю, быў такі момант, калі да таго, як было прынятае рашэньне аб прызначэньні яго прэм’ер-міністрам, ад Адміністрацыі прэзыдэнта паступіла прапанова прысвоіць Пуціну званьне генэрал-палкоўніка Фэдэральнай службы бясьпекі. Пуцін адмовіўся. Ён сказаў мне, што гэта дзіўная прапанова і што ён ня хоча яе прымаць. У яго быў чын падпалкоўніка, як вы ведаеце. Мяне гэта ўразіла, таму што выглядала вельмі прыгожа: адмовіцца ад генэральскага званьня. Пуцін тады сказаў, што гэта яму можа перашкодзіць у будучыні, таму што яшчэ невядома, як складзецца жыцьцё, чым ён будзе займацца і дзе будзе жыць.

Прачытаць інтэрвію цалкам можна тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG