Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Анкары завяршыў працу Другі кангрэс крымскіх татараў


Удзельнікі форуму ў Турцыі стварылі грамадзкую арганізацыю «Сусьветны кангрэс крымскіх татараў».

У выніковай дэклярацыяй кангрэсу, у прыватнасьці, заяўлена, што крымскататарскі народ — асноўны і карэнны народ Крымскага паўвострава. У дакумэнце падкрэсьліваецца, што права на самавызначэньне належыць выключна крымскататарскаму народу, які гістарычна засяляе Крымскі паўвостраў.

Дэлегаты кангрэсу заклікалі да неадкладнага спыненьня расейскай анэксіі Крыму і аднаўленьня тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. У новай Канстытуцыі Ўкраіны павінны быць прапісаныя правілы, згодна зь якімі крымскія татары будуць надзеленыя правамі на самакіраваньне, нацыянальна-тэрытарыяльную аўтаномію і самавызначэньне, гаворыцца ў дакумэнце.

На Кангрэсе прынятае рашэньне стварыць Міжнародную грамадзкую арганізацыю «Сусьветны кангрэс крымскіх татараў», якая будзе садзейнічаць міжнароднай дзейнасьці органаў самакіраваньня крымскататарскага народа — Нацыянальнага курултая і Нацыянальнага Меджлісу.

Удзельнікі кангрэсу адзначылі, што былі вымушаныя праводзіць пасяджэньні свайго форуму за межамі Крыму — у сувязі зь перасьледам расейскімі спэцслужбамі актывістаў крымскіх татараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG