Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на пратэсты, у Армэніі на 16,7% павысілі тарыфы на электраэнэргію


У цэнтры Ерэвану працягваюцца малалікія акцыі пратэсту супраць росту энэргатарыфаў.

Павышэньне тарыфаў на электраэнэргію будзе субсыдыявацца за кошт сродкаў, якія Армэнія атрымае ад продажу амэрыканскаму энэргетычнаму хольдынгу Contour Global Варатанскага каскаду ГЭС на паўднёвым усходзе краіны.

Пра гэта сёньня заявіў прэм’ер-міністар Армэніі Овік Абрамян. Дамова аб яго продажы была падпісаная 8 чэрвеня, кошт 180 мільёнаў даляраў.

Сёньня ўступае ў сілу рашэньне Камісіі па рэгуляваньні грамадзкіх паслуг Армэніі аб павышэньні тарыфу на электрычнасьць на 16,7 адсоткаў. З 19 чэрвеня ў краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту супраць гэтага рашэньня ўладаў.

27 чэрвеня прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян абвясьціў аб тым, што ў кампаніі «Электрычныя сеткі Армэніі» будзе праведзена аўдытарская праверка і да яе завяршэньня ўрад возьме на сябе «груз павышэньня тарыфаў» на электраэнэргію. Аднак канчатковае рашэньне аб правядзеньні аўдыту пакуль не прынята.

Пратэстоўцы супраць павелічэньня энэргатарыфаў ў Армэніі грамадзянскія актывісты, якія сфармавалі рух пад назвай «Уставай, Армэнія!», працягваюць малалікія акцыі пратэсту ў цэнтры Ерэвану, паведамляе «Інтэрфакс».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG