Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыехала ўдвая болей мігрантаў, чым летась


З пачатку году міграцыйны прырост насельніцтва ў Беларусі павялічыўся амаль удвая. У асноўным гаворка ідзе пра выхадцаў з краін СНД.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя Белстата.

За студзень-чэрвень 2015 году ў Беларусь прыбыло 14 823 чалавекі, зь іх 12 007 — з краін СНД.

Абсалютная большасьць мігрантаў прыяжджае ў Беларусь з трох краін — Расеі, Украіны і Казахстана (10 867 чалавек або 90,5% ад усёй колькасьці мігрантаў з СНД).

Пакінула Беларусь з пачатку году 4272 чалавекі. Зь іх у краіны СНД выехала 2843 чалавекі, у тым ліку ў Расею — 2361 чалавек (83%).

У цэлым міграцыйны прырост насельніцтва склаў 10 551 чалавек і ў параўнаньні са студзенем — чэрвенем 2014 году павялічыўся амаль у 2 разы (на 5362 чалавекі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG