Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Беласточчыне ўсталявалі помнік Кастусю Каліноўскаму ФОТА


Фота Радыё Рацыя
Фота Радыё Рацыя

У Мастаўлянах, што ў Гарадоцкай гміне на Беласточчыне, усталяваны помнік у гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

Як зазначае дырэктар Гміннага цэнтру культуры ў Гарадку Юрка Астапчук, такім чынам аддаецца гонар Кастусю Каліноўскаму:

«Гэта падтрымка памяці, якая ёсьць у народзе. Вядома, будуць ім захапляцца людзі, і тыя, якія ня ведаюць, хто такі Кастусь Каліноўскі, напэўна, запытаюць, напэўна, прачытаюць пра яго жыцьцё і даведаюцца. І праз гэта Кастусь Каліноўскі будзе жыць».

Аўтарам праекта помніка зьяўляецца Януш Талуць з Беластока.

Уля Шубзда, Радыё Рацыя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG