Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Машына з картэжу Лукашэнкі трапіла ў аварыю пасьля Купальля ў Александрыі ВІДЭА


Сэкунда да аварыі
Сэкунда да аварыі

На афіцыйным сайце Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь 7 ліпеня зьявілася паведамленьне, што «распачата крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэньня. Сьледзтвам устаноўлена, што 5 ліпеня каля 21:00 жанчына — кіроўца БМВ, у салёне якога знаходзілася шэсьць чалавек, выехала на паласу сустрэчнага руху і ўрэзалася ў „Мэрсэдэс Спрынтэр“, які ехаў у сустрэчным напрамку. „Мэрсэдэс“ знаходзіўся ў складзе арганізаванай транспартнай калёны ў суправаджэньні транспартных сродкаў апэратыўнага прызначэньня з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў.

У выніку сутыкненьня кіроўца і трое пасажыраў „Мэрсэдэса Спрынтэр“ атрымалі сур’ёзныя траўмы. Двое зь іх цяпер знаходзяцца ў цяжкім стане пасьля праведзеных складаных хірургічных апэрацыяў. Кіроўца БМВ шпіталізавана, але яе жыцьцю нічога не пагражае».

4–5 ліпеня ў Александрыі (аграгарадок у Магілёўскай вобласьці) шосты раз адзначалі Купальле. Афіцыйна гэтае сьвяткаваньне называецца «Александрыя зьбірае сяброў». Аляксандар Лукашэнка выступіў на адкрыцьці імпрэзы 4 ліпеня і быў у ліку гледачоў м’юзыкла «Папараць-кветка», паказанага ўвечары. Сьвяткаваньні доўжыліся два дні — 4 і 5 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG