Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Чарнобылем тлее торф. Часам дым ідзе на Беларусь


Пажар у Чарнобыльскай пушчы, што ў зоне адчужэньня, паводле стану на раніцу чацьвярга яшчэ працягваецца.

Аднак на радыяцыйны фон у Кіеве і вобласьці гэта не ўплывае. Пра гэта ў чацьвер паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях Украіны.

«Радыяцыйная сытуацыя стабільная, магутнасьць экспазыцыйнай дозы на паверхні грунту і зьмест радыёнуклідаў у вадзе не перавышаюць нарматыўных значэньняў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле стану на раніцу 2 ліпеня сытуацыя з пажарам кантралюецца, працягваецца тушэньне рэшткаў лякалізаваных ачагоў торфу, які тлее, заявілі ў ДСНС.

29 чэрвеня ў Чарнобыльскай пушчы загарэлася сухая трава і чарот, агонь распаўсюдзіўся асобнымі ўчасткамі на плошчы каля 130 гектараў. Месяц таму, 28 красавіка, у зоне адчужэньня ўжо быў пажар, які цалкам патушылі 2 траўня. З прычыны ўзгараньня павышэньня радыяцыйнага фону ў Кіеве і зоне адчужэньня тады таксама не фіксавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG