Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнобылі новы пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі


Архіўнае фота. Травень 2015 году.
Архіўнае фота. Травень 2015 году.

Эколягі занепакоеныя магчымымі наступствамі пажару ў зоне адчужэньня паблізу Чарнобыльскай АЭС ва Ўкраіне. Як заявіў «Інтэрфаксу» дырэктар па праграмах «Грынпіс Расеі» Іван Блокаў, такія пажары могуць прывесьці да выкіду ў паветра радыеактыўных часьцінак.

У «Грынпіс» заклікаюць не дапускаць узгараньняў на радыяцыйна забруджаных тэрыторыях.

Як стала вядома, учора ўвечары на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» загарэлася сухая трава, пажар распаўсюдзіўся на плошчу каля 130 гектараў. Па дадзеных украінскіх уладаў, сытуацыя знаходзіцца пад кантролем.

У сытуацыйным цэнтры Расгідрамету заяўляюць, што вецер у раёне зоны адчужэньня вакол Чарнобыльскай АЭС дзьме ў бок паўночнай Украіны і Беларусі.

З пачатку 2015 году гэта ўжо другі буйны пажар у зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС. Пажар, які ўзьнік напрыканцы красавіка, распаўсюдзіўся на плошчы ў 320 гектараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG