Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва назвала правакацыяй расьсьледаваньне РФ аб незалежнасьці Балтыі


13 студзеня 1991 году. Каля парлямэнту Літвы. Савецкія войскі супраць дэманстрантаў.
13 студзеня 1991 году. Каля парлямэнту Літвы. Савецкія войскі супраць дэманстрантаў.

У аўторак высокапастаўленыя асобы Літвы назвалі правакацыяй рашэньне расейскай генэральнай пракуратуры расьсьледаваць законнасьць прызнаньня незалежнасьці Балтыйскіх краін.

«Наша незалежнасьць была здабытая крывёю жыхароў Літвы. І ніхто ня можа на яе замахвацца. Свой лёс вырашаем толькі мы самі», — заявіла прэзыдэнт Даля Грыбаўскайтэ.

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што расьсьледаваньне расейскіх пракурораў па пытаньні законнасьці прызнаньня Савецкім Саюзам незалежнасьці Балтыйскіх краінаў «як мінімум ацэньваецца як правакацыя». «Па сутнасьці гэта юрыдычны, маральны і палітычны абсурд. На жаль, гэта ня першае дзеяньне падобнага характару за апошні час. Наколькі глыбока загразнуць у гэтай абсурднай сытуацыі, будзе залежаць ад самой Расеі, я ж чакаю палітычных камэнтараў расейскага боку ў бліжэйшы час. Спадзяюся, што шлях гэтаму бессэнсоўнаму дзеяньню будзе перапынены», — заявіў міністар.

Вітаўтас Ландсбэргіс
Вітаўтас Ландсбэргіс

«Літва не павінна ўвязвацца ў дыскусіі і зьвяртаць вялікую ўвагу на пачатае расейскімі пракурорамі расьсьледаваньне законнасьці незалежнасьці Балтыйскіх краінаў», — заявіў першы кіраўнік Літвы пасьля вяртаньня незалежнасьці Вітаўтас Ландсбэргіс.

Паводле яго слоў, такім крокам Масква спрабуе справакаваць спрэчку. «Яны зноў спрабуюць нас справакаваць на нейкую спрэчку. Нашы палітыкі, чальцы Cойму, маглі б зьвярнуцца ў літоўскую пракуратуру з запытам аб законнасьці Расеі. Паколькі Расея хутчэй за ўсё незаконная — яна зрынула цара, забіла яго зь дзецьмі, дык якая ж гэта дзяржава?» — сказаў Ландсбэргіс.

«Чаму цяпер? Таму, што няма чым заняцца, або ў іх ёсьць нейкі плян. Заўсёды яны правяраюць нашу ўразьлівасьць або сталасьць. Калі нам не хапае сталасьці, мы пачынаем турбавацца, даказваць, што мы маем рацыю, і тады яны атрымліваюць плюс, што пытаньне спрэчнае. Нават ня трэба зьвяртаць увагі, тым больш, дыскутаваць», — сказаў Вітаўтас Ландсбэргіс.

Пра гэта паведамляе партал DELFI.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG