Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літанкета Свабоды: Анатоль Брусевіч


Анатоль Брусевіч
Анатоль Брусевіч

Анатоль Брусевіч нарадзіўся ў 1977 у Горадні. Скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1999). У 2004 абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасьці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага пэрыяду (1815-1823 гг.)». З 2003 працуе ў ГрДУ, з 2007 — на пасадзе дацэнта катэдры польскай філялёгіі. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дуэль» (1992), «Падаю ў неба» (2006), «Апошні дзень» (2013).


1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)

Пішу для духоўных арыстакратаў, для сябе і іншых паэтаў-дэкадэнтаў.

2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?

Найлепш пішацца дома, калі сям’я — жонка і дзеці побач, але ўсе яны вельмі ціха сядзяць у іншых пакоях кватэры.

3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?

Кнігі Адкрыцця Яна Багаслова.

4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?

Пустэльнік (Густаў) з IV часткі «Дзядоў» Адама Міцкевіча.

5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?

Адам Міцкевіч.

6. Што вы цяпер чытаеце?

«W mroku gwiazd» Тадэвуша Міціньскага.

7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?

На польскай і ўкраінскай.

8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?

Кніга вершаў «Апошні дзень».

9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?

Бесьсюжэтны празаічны твор пра сутнасьць паэзіі.

10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабодным?

Калі стаўлю апошнюю кропку.

Каб яшчэ больш зацікавіць вас беларускім прыгожым пісьменствам, рэдакцыя Радыё Свабода прыдумала міні-апытанку для пісьменьнікаў. Мы пачалі яе ад «шорт- і лонг-лістараў» сёлетняй прэміі імя Гедройця, працягнулі сябрамі журы гэтай прэміі, а цяпер прапануем гэтую забаву шырэйшаму творчаму колу ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG