Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 траўня: дзень народзінаў Юрася Бушлякова


Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

У Акадэміі навук працягваецца VI Міжнародны кангрэс беларусістаў. Плянуецца, што на ім, акрамя беларускіх навукоўцаў, выступяць дасьледнікі з Аўстрыі, Вугоршчыны, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Украіны і Японіі.

Канфэрэнцыя «Менск пасьля Рыгі: Форум аб рэформах, або як Беларусі адаптавацца і разьвівацца ў новых рэгіянальных кантэкстах?».

Працягваецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан.

У гісторыі

1453 — адбылося падзеньне Канстантынопалю, горад быў захоплены войскамі Атаманскай імпэрыі, што засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі

1975 — на Беларускім аўтазаводзе пачатая вытворчасьць найбуйнейшага ў СССР грузавіка — «БелАЗ-7520».

1992 — у Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзеныя ў абарот разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1874 — Гілбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст і літаратуразнаўца.

1933 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік.

1973 — Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс». Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Чэслава Мілаша, Эдгара Алана По, Вітальда Гамбровіча, Зьбігнева Гэрбэрта, Яраслава Сэйфэрта.

1977 — Сьвятлана Зелянкоўская, беларуская акторка.

У гэты дзень памерлі:

1565 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1861 — Яўхім Лялевель, гісторык, нумізмат, геральдык, палітычны дзяяч, прафэсар Віленскага і Варшаўскага ўнівэрсытэтаў.

1868 — Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог.

1920 — Фабіян Шантыр, беларускі грамадзка-дзяржаўны дзяяч, публіцыст, пісьменьнік, перакладнік (расстраляны бальшавікамі).

1970 — Мікола Абрамчык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970).

1986 — Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.

Цытата

«Як вока сваё глядзеў Юрась мову. Бездакорна гучаў у эфіры, надаючы інтэлігентную моўную абалонку сухім навінам, прадстаўляючы драматычныя рэпартажы, задаючы пытаньні суразмоўцам. Далікатна папраўляў чужыя памылкі, уважліва выслухоўваў аргумэнты апанэнтаў, не настойваў на сваёй манаполіі, але адстойваў сваё бачаньне. І, галоўнае, пісаў і гаварыў па-беларуску як жыў, як дыхаў, як кахаў.»

Аляксандар Лукашук пра Юрася Бушлякова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG