Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалася канфіскацыя актываў Расеі ў справе ЮКАСу


Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

Расеі ўсё ж давядзецца выплаціць 50 мільярдаў даляраў кампэнсацыі ў справе ліквідаванага канцэрну ЮКАС, актывы якога былі захопленыя і прададзеныя расейскімі ўладамі ў 2003-2006 гг.

Суды заходніх краін прыступілі да канфіскацыі замежных актываў Расейскай Фэдэрацыі ў якасьці забесьпячэння выплат мажарытарным акцыянэрам ЮКАСу, які быў фактычна незаконна нацыяналізаваны, паведамляе нямецкае выданьне Süddeutsche Zeitung.

Летась Міжнародны арбітражны суд у Гаазе вынес рашэньне на карысьць былых акцыянэраў нафтавай кампаніі ЮКАС — Уладзіміра Дубава і Леаніда Неўзьліна — і прысудзіў ім кампэнсацыю за захоп і продаж актываў кампаніі ў памеры 50 мільярдаў даляраў.

Нежаданьне добраахвотна плаціць кампэнсацыю, паводле Süddeutsche Zeitung, будзе каштаваць Расеі нашмат даражэй за 50 мільярдаў даляраў. Тэрмін, адведзены на пагашэньне кампэнсацыі, скончыўся 15 студзеня 2015, і цяпер на ўсю суму налічваюцца працэнты.

Нямецкая газэта не называе канкрэтна, актывы якіх расейскіх дзяржаўных кампаній на Захадзе могуць быць канфіскаваныя, але паведамляе, што выканаўцы судовага рашэньня ўжо ідэнтыфікавалі такія актывы ў Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Нямеччыне, Бэльгіі і Нідэрляндах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG