Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 траўня: 115 гадоў Жылку, суд над палітвязьням Юрыям Рубцовым


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Пружаны (Берасьцейская вобласьць), суд над палітвязьнем, грамадзкім актывістам з Гомеля Юрыям Рубцовым. Ён абвінавачваецца паводле артыкулу 415 КК («ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі»). Адбываючы пакараньне, Рубцоў адмаўляўся працаваць з-за нізкага заробку, патрабуючы забясьпечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне.

У Менску пачынаецца штогадовая сустрэча прадстаўнікоў МВФ у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе. Нарада працягнецца да 31 траўня.

У Гомелі, у грамадзкім цэнтры (вул. Палеская, 52) адбудзецца сустрэча з гісторыкам, пісьменьнікам Уладзімерам Арловым, які прэзэнтуе трэцяе выданьня сваёй кнігі «Імёны Свабоды». Пачатак а 18 гадзіне.

Менск, галерэя «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі, прэзэнтацыя кнігаў Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках» і «Адсюль наш род, тут мой прычал». Пачатак а 15 гадзіне.

Осла (Нарвэгія), уручэньне прэміі імя Вацлава Гаўла за творчае іншадумства. Прэмія заснаваная Фондам па правах чалавека. Сёлета прэмію атрымаюць суданскі рух негвалтоўнага супраціву Гірыфіна, інданэзійская выканаўца сатырычных скечаў Сакдыях Маруф і кубінскі мастак графіці Эль Сэкста.

Вільня (Літва), у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце адбудзецца калёквіюм «Кантэкстуалізуючы Беларусь», прысьвечаны абмеркаваньню разьвіцьця беларускіх дасьледаваньняў ва ўнівэрсытэце.

У гісторыі:

1634 — у вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расеі аб заканчэньні вайны 1632-1634 гадоў.

1679 — у Англіі прыняты Habeas Corpus Act — акт аб гарантыях правоў асобы.

1703 — закладзеная Петрапаўлаўская крэпасьць. Гэтая падзея лічыцца днём нараджэньня Санкт-Пецярбургу.

1937 — у Сан-Францыска адкрыты мост Залатыя Вароты.

1994 — Аляксандр Салжаніцын разам зь сям’ёй вярнуўся з ЗША ў Расею.

У гэты дзень нарадзіліся:

1836 — Валеры Ўрублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня1863—1864 г.

1847 — Якуб Наркевіч-Ёдка, прыродазнавец, вынаходнік, мэдык.

1895 — Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, скарыназнаўца.

1896 — Міхась Філіповіч, беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог.

1900 — Уладзімер Жылка, беларускі паэт.

1931 — Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца.

1932 — Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і пэдагог.

1937 — Міхась Біч, беларускі гісторык.

1943 — Валеры Панамароў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно.

1957 — Алег Латышонак, беларускі і польскі гісторык, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.

1971 — Сяргей Скрыпнічэнка, музыка, лідэр гурту Zygimont Vaza.

У гэты дзень памерлі:

1564 — Жан Кальвін, францускі рэфарматар каталіцкае царквы.

1633 — Мялеці Сматрыцкі, царкоўны, грамадзка-палітычны дзяяч, беларускі пісьменьнік-палеміст.

1840 — Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1964 — Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык.

Цытата:

Але народны дух, разьбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы зьмесьці.
І з дзіўнай любасьцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсэсьце.

Уладзімер Жылка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG