Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы з Украінай расьце «вялікая расейская сьцяна»


У Растоўскай вобласьці ўздоўж дзяржаўнае мяжы з Украінай расейскі бок будуе ўмацаваньні — выкапаны роў даўжынёю 100 кілямэтраў і ўсталяваныя 40 кілямэтраў загароджы.

«Росийсская газета» са спасылкай на мясцовых памежнікаў піша, што мяжу ўмацоўваюць, каб «спыніць незаконны абарот зброі» і забясьпечыць стабільнасьць у рэгіёне.

«Расея ня проста будуе свае фартыфікацыйныя спаруды на мяжы з Украінай, там даўно ўжо знаходзяцца каля 40 тысяч вайскоўцаў», — пракамэнтаваў навіну сьпікер украінскай антытэрарыстычнай апэрацыі Андрэй Лысенка.

Паводле Лысенкі, Масква такім чынам хоча «перашкодзіць вяртаньню баевікоў на сваю тэрыторыю». Ім ужо ня будзе шляху назад, дадаў ён.

Раней Украіна таксама прыняла рашэньне ўзьвесьці на мяжы з Расеяй абарончыя збудаваньні на працягу больш як 2000 кілямэтраў. Праект атрымаў назву «Сьцяна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG