Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 траўня: У Пакістане — Лукашэнка, а ў Менску — Дзень Эўропы


Толькі мая Беларусь. Камянецкая вежа пад промнямі ліпеньскага сонца.
Толькі мая Беларусь. Камянецкая вежа пад промнямі ліпеньскага сонца.

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША ДНЯ

Аляксандар Лукашэнка наведвае з афіцыйным візытам Ісламскую Рэспубліку Пакістан.

Па запрашэньні Савету Рэспублікі праходзіць афіцыйны візыт у Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Інданэзіі на чале са сьпікерам Рады рэгіянальных прадстаўнікоў Ірманам Гусманам.

Пасольства Швэцыі ў Беларусі праводзіць адукацыйны кірмаш, прысьвечаны Дню Эўропы. Месца правядзеньня — Міжнародны адукацыйны цэнтар. Час правядзеньня: з 13.00 да 18.00.

У Інстытуце тэалёгіі імя сьвятых Мятода і Кірылы БДУ (пр-т Незалежнасці, 24) адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё XXI Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытаньняў. Тэма навуковага форуму — праваслаўныя каштоўнасьці ў сучаснай беларускай культуры.

У рамках літаратурнага «Фэсту апошняй цыгарэты» адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі гарадзкіх легендаў Адама Глёбуса «Гісторыі. Пра Менск і ваколіцы» з удзелам аўтара. Пачатак а 19-й

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) пройдзе экскурсія з куратарам па выставе «Сацыяльная рашотка». Тэма выставы — ўключэньне і выключэньне чалавека з паўсядзённага жыцьця. Пачатак а 18-ай гадзіне

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

26 траўня Грузія адзначае Дзень незалежнасьці.

1926 — пачатак дзейнасьці літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша».

1926 — заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні.

1968 — Ісьляндыя перайшла на правабаковы рух

1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Асацыяцыя зьяўляецца грамадзкім навуковым і культурна-асьветніцкім аб’яднаньнем, якое яднае дасьледчыкаў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук, выкладчыкаў, дзеячоў культуры і асьветы, перакладчыкаў розных краін сьвету, якія дасьледуюць культурна-гістарычную спадчыну і сучаснае разьвіцьцё беларускага народу, іншых народаў Беларусі, спрыяюць пашырэньню і папулярызацыі ведаў пра Беларусь.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Ізраілем

У гэты дзень нарадзіліся:

1909 — Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзяяч.

1926 — Майлз Дэйвіс, амэрыканскі джазавы трубач.

1958 — Віктар Шэйман, дзяржаўны дзяяч Беларусі

У гэты дзень памерлі:

1339 — Альдона, польская каралева, жонка караля Казіміра ІІІ, дачка вялікага князя літоўскага Гедыміна.

1863 — Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар.

1879 — Мікіта Гарбачэўскі, беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і пэдагог.

1976 — Марцін Хайдэгер, нямецкі філёзаф.

1977 — Янка Пачопка, беларускі паэт і фальклярыст.

1994 — Леў Голуб, савецкі беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст.

2008 — Сыдні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Я мяркую, гэта — вялікая ганьба, што палітыка стала шоў-бізнэсам.

Сыдні Полак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG