Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт «Усходняга партнэрства»: Беларусь як эўрапейскі Азэрбайджан


Агульнае адчуваньне ад Рыскага саміту «Усходняга партнэрства», які адбыўся на гэтым тыдні — расчараваньне.

Грузія і Ўкраіна не атрымалі жаданага імі бязьвізавага рэжыму з ЭЗ, Беларусь — пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Канфлікт, які разгарэўся з-за нежаданьня Менску і Ерэвану падпісваць выніковы дакумэнт саміту з фармулёўкай пра «незаконную анэксію Крыму», быў, бадай, адной зь нешматлікіх яркіх падзеяў на гэтай сустрэчы ў вярхах.

Тым ня менш, гэты саміт можа стаць своеасаблівымі ростанямі, канцэптуальнай разьвілкаю для ўсёй гэтай ініцыятывы, распачатай Эўразьвязам 6 гадоў таму. І спрэчка, якая ўзьнікла з-за крымскага «яблыка разладу», асабліва выпукла прадэманстравала крызіс «Усходняга партнэрства» як такога.

Дарэчы, за кадрам застаўся яшчэ адзін канфлікт, якім суправаджаўся саміт.

Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка ў Рыгу не паехаў, як ня езьдзіў і на ўсе папярэднія саміты Партнэрства, хоць гэтым разам яго, мяркуючы па ўсім, чакалі. Але не паехаў туды і прэзыдэнт Азэрбайджану Ільгам Аліеў, які на ўсіх папярэдніх самітах партнэрства быў. Паведамлялася, што ў Рызе азэрбайджанская дэлегацыя выступіла са сваім дэмаршам, запатрабаваўшы ўключыць у выніковую дэклярацыю пункт зь недвухсэнсоўнай пазыцыяй удзельнікаў па Карабаху, пагражаючы ў адваротным выпадку не падпісаць дэклярацыю.

Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка ў Рыгу не паехаў, як ня езьдзіў і на ўсе папярэднія саміты Партнэрства, хоць гэтым разам яго, мяркуючы па ўсім, чакалі.

Мяркуючы па ўсім, азэрбайджанцаў, як і беларусаў і армянаў у сувязі з пунктам аб Крыме, неяк угаварылі. Як стала вядома, ужо пасьля саміту старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск меў доўгую тэлефонную размову з Аліевым, з-за чаго выніковая прэс-канфэрэнцыя пачалася са спазьненьнем на гадзіну.

Дарэчы, гэтыя два сюжэты некаторым чынам перагукаліся. Пярэчаньні Беларусі палягалі ня ў тым, што фармулёўку наконт «незаконнай анэксіі Крыму» варта выключыць, паколькі, на думку Менску, мела месца цалкам законнае ўзьяднаньне спрадвечна рускай зямлі з маці-Расеяй.

Меркаваньне палягала ў тым, што публічнае вызначэньне правых і вінаватых у канфлікце ня будзе спрыяць яго вырашэньню.

Магчыма, гэта меркаваньне было і памылковым, але ў пытаньні Карабаху аналягічнае меркаваньне падзялялі ўсе, акрамя, зразумела, Азэрбайджану. Ня выключана, што менавіта ўзгадка пра Крым ў праекце дэклярацыі заахвоціла Баку настойваць на тым, каб і ў карабахскім канфлікце былі названыя правыя і вінаватыя. А вось гэтага ўжо ніхто не хацеў рабіць. У выніку ўдзельнікі падтрымалі формулу аб пажаданасьці працягу перамоўнага працэсу па Карабаху і перасьцераглі ад спробаў рашэньня канфлікту нямірным шляхам. Іншымі словамі, новы канфлікт ва Ўкраіне абвастрыў старыя, якія нікуды не падзеліся. І агаліў уразьлівасьць, няўстойлівасьць ўсёй ранейшай мадэлі «Ўсходняга партнэрства», у якое спрабавалі сабраць краіны вельмі розныя, з рознымі грамадзка-палітычнымі сыстэмамі, а нават і такія, якія знаходзяцца паміж сабой у стане «замарожанага» ваеннага канфлікту.

Магчыма, пад уражаньнем зносінаў зь беларускімі дыпляматамі і са спадаром Аліевым, Туск на выніковай прэс-канфэрэнцыі заявіў, што «пазыцыя Азэрбайджану і Беларусі — прыклад таго, што супраца ЭЗ з краінамі „Ўсходняга партнэрства“ павінна прымаць дыфэрэнцыяваныя формы», дадаўшы, што Эўразьвяз мае намер будаваць стасункі зь Беларусьсю «ў своеасаблівым фармаце».

Больш рэзка і нядвухсэнсоўна тую ж думку падчас працы саміту выказаў старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц :

«„Усходняе партнэрства“ ў дачыненьні да краінаў кштату Азэрбайджану і Беларусі, ўнутраная пабудова якіх неспалучальная з ЭЗ і нашымі базавымі каштоўнасьцямі, таксама абцяжарвае саміт».

Іншымі словамі, лідэры ЭЗ, вуснамі Туска — дыпляматычна, вуснамі Шульца — груба і ясна, вызначылі «двоечнікаў» Партнэрства, тых, хто ў ім лішні.

Зрэшты, у некаторае апраўданьне названых дзяржаваў варта сказаць, што іх ўнутраная пабудова была прыкладна такой жа, як і цяпер, у 2009 годзе, калі іх запрашалі ў стваранае «Ўсходняе партнэрства». Так што, як кажуць украінцы, «бачили очі, що купували».

Іншымі словамі, лідэры ЭЗ, вуснамі Туска — дыпляматычна, вуснамі Шульца — груба і ясна, вызначылі «двоечнікаў» Партнэрства, тых, хто ў ім лішні.

І на самай справе наўрад ці очі на прыроду беларускіх і азэрбайджанскіх партнэраў адкрыліся ў прадстаўнікоў ЭЗ толькі цяпер, канфлікты на саміце сталі, хутчэй за ўсё, толькі падставай для таго, каб раздражненьне і расчараваньне выплюхнуліся на паверхню.

Але, мяркуючы па ўсім, гэтаму «празрэньню» садзейнічала і яшчэ адна акалічнасьць — тое, што крызіс самой ідэі «Ўсходняга партнэрства» быў выкліканы ня толькі яе няўдачамі, але і яе посьпехамі. Справа ў тым, што і «выдатнікі» эўраінтэграцыі ў рамках Партнэрства апынуліся ў ім у пэўным сэнсе лішнія.

Так, на саміце, на вялікі жаль Тбілісі і Кіева, не ўдалося падпісаць пагадненьня аб бязьвізавым рэжыме. Хутчэй за ўсё, як было заяўлена ў дэклярацыі саміту, гэта адбудзецца да канца гэтага году. Або да сярэдзіны наступнага. Або да канца 2016-га. У прынцыпе, мэта дасягальная, Малдова бязьвізавы рэжым атрымала яшчэ ў мінулым годзе. Аднак пры ўсёй яе важнасьці — мэта ўсё ж лякальная. Яна будзе дасягнутая. І што потым?

Дэклярацыя ўстаноўчага саміту «Ўсходняга партнэрства 2009» абяцала краінам-партнэрам асацыяцыю, зону свабоднага гандлю і бязьвізавы рэжым з ЭЗ. Малдова ўсяго гэтага ўжо дасягнула, Грузія і Украіна — за крок ад дасягненьня. А большага Партнэрства і не абяцала.

Але, калі працягваць мэтафару, атрымліваецца, што «школа» «Ўсходняга партнэрства» губляе сэнс з двух бакоў.

І з гэтым зьвязанае яшчэ адно расчараваньне Рыскага саміту. Напярэдадні яго «выдатнікі» Партнэрства даволі нядвухсэнсоўна прасілі і нават трошкі патрабавалі ад Эўразьвязу пазначыць наступны інстытуцыйны крок — пэрспэктыву, хай нават далёкую і туманную, сяброўства ў ЭЗ. І сутыкнуліся з каменнай сьцяной, зь цьвёрдым «не». Гэтае «не» было асабліва крыўднае на фоне палітыкі ЭЗ на Балканах. Чарнагорыя, Сэрбія і Албанія статус паўнавартасных кандыдатаў атрымалі, Бялград і Падгорыца прыступілі да прадметных перамоваў з ЭЗ аб сяброўстве. Нават для Босьніі вынайшлі нейкі прамежкавы статус «кандыдата ў кандыдаты». «Выдатнікі» «Ўсходняга партнэрства» не дачакаліся і гэтага.

Пра прычыны гэтага ўжо даводзілася пісаць. Але, калі працягваць мэтафару, атрымліваецца, што «школа» «Ўсходняга партнэрства» губляе сэнс з двух бакоў.

«Выдатнікі» яе пасьпяхова скончылі, у Рызе ім выразна патлумачылі, што ва «ўнівэрсытэт» іх у агляднай будучыні ня прымуць. Удасканальваць «веды» нікому не забаронена, краіны могуць прымаць эўрапейскія стандарты хоць з палітычнай, хоць з эканамічнай, хоць з праўнай сфэраў і ўкараняць іх у сябе. У рэшце рэшт незалежны суд, дэмакратыя і адсутнасьць карупцыі — рэчы карысныя перш за ўсё для сябе, а ня толькі для ўступу ў ЭЗ. Але ў мэце, у «якары», ва «ўнівэрсытэце» «выдатнікам» эўраінтэграцыі ў Рызе было адмоўлена.

Але і «двоечнікі» трывала затрымаліся ў «першай клясе», дэманструючы відавочнае нежаданьне вучыцца менавіта ў гэтай школе. Тады што ж застаецца ад «школы» «Ўсходняга партнэрства»? І ў што яна можа ператварыцца, у чым можа заключацца «своеасаблівы фармат», пра які казаў Дональд Туск?

Магчыма, адказ крыецца ў яго ж словах, сказаных у інтэрвію TUT. BY напярэдадні саміту:

Але і «двоечнікі» трывала затрымаліся ў «першай клясе», дэманструючы відавочнае нежаданьне вучыцца менавіта ў гэтай школе.

«Мэта „Ўсходняга партнэрства“ і саміту ў Рызе — дзяржаўнае будаўніцтва (state-building ), Эўразьвяз гатовы дапамагаць у гэтым, несумненна, складаным працэсе, умацаваньня ўстойлівасьці — зьнешняй і ўнутранай — у нашых усходніх суседзяў».

Устойлівасьць, вядома, можна разумець па-рознаму. Можна лічыць, і шмат хто ў Эўропе так і робіць, што заклад устойлівасьці — гэта дэмакратыя, што аўтакратыі ўнутрана няўстойлівыя, што рэжымы, якія ўяўляюцца вечнымі, раптоўна абвальваюцца. Але тады ідэал і ўзор устойлівасьці — гэта тое, што прапаноўвалася і прапануецца ва «Ўсходнім партнэрстве», і ў чым Беларусь ня вельмі атрымала посьпех. Ну а з пункту гледжаньня звычайных уяўленьняў аб устойлівасьці: канфліктаў з суседзямі ў Беларусі няма, этнічных і іншых вострых канфліктаў ўнутры краіны няма, ні на Данбас, ні на Прыднястроўе, ні на Абхазію няма і намёку, кантроль над усёй тэрыторыяй краіны ў наяўнасьці (на думку некаторых, нават і да хваравітасьці бацькоўскі), унёсак у справу міру ў Эўропе Беларусь, як пляцоўка для перамоваў па Украіне, спраўна ўносіць.

Калі так глядзець, то атрымліваецца ня «двоечнік», а як бы не «выдатнік». Праўда, ня ў той «школе». Ну так «школа» мяняецца. У ЭЗ даўно было абвешчана аб пераглядзе ўсёй палітыкі суседзтва, гэта значыць ня толькі з усходнімі, але і з паўднёвымі суседзямі. Ну а паўднёвыя суседзі — вядома хто. Такія слупы дэмакратыі, як Эгіпэт, Марока, Альжыр, Лібія. У Эгіпце ўлады апазыцыянэраў пачкамі расстрэльваюць, у Лібіі наагул вайна ўсіх супраць усіх. Дык на такім фоне Беларусь проста сьветач.

Ня выключана, што трансфармацыя палітыкі суседзтва будзе, у прыватнасьці, азначаць «перавод» Беларусі (і Азэрбайджану) са «школы» Партнэрства ў іншую і істотную зьмену погляду на іх. Як стала вядома, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель падчас прыезду ў Менск на перамовы па Ўкраіне спытала Аляксандра Лукашэнку, калі ён вызваліць палітвязьняў.

«Ды няма ў нас палітвязьняў» — адказаў ён госьці.

Вядома ж, няма. Як і ў прэзыдэнта Эгіпту Абдэля Фаттаха аль-Сісі няма. Таму што частка ўжо расстраляная, а труп палітвязьням быць ня можа, а тыя, каго судзяць і хто сядзіць — дык гэта ж асобы, "якія зрабілі канкрэтныя крымінальныя злачынствы".

Такая зьмена ракурсу эўрапейскіх поглядаў на Беларусь, безумоўна, парадуе беларускія ўлады. Пра гэта казаў і міністар замежных справаў РБ Уладзімір Макей у сваім выступе на саміце ў Рызе: ня трэба канфрантаваць, ня трэба спрачацца аб парадках, ня трэба нас крыўдзіць санкцыямі, давайце супрацоўнічаць у сфэры эканомікі. Пазьней у гутарцы з журналістамі ён паскардзіўся на тое, што «дзякуючы гэтым так званым палітвязьням», прасоўваньне Беларусі ў напрамку Эўропы «трошкі стопарыцца».

Ну і добра, ну і ня трэба, свой гонар ёсьць. Чым дрэнна быць Азэрбайджанам у геаграфічнай Эўропе? Ды нічым.

Ня выключана, што нарэшце ня будуць спрачацца, крыўдзіць і канфрантаваць. Праўда, і стопарыцца тады ня будзе чаму. Які рух у Эўропу можа быць у азіяцкай або афрыканскай краіны? У добрай азіяцкай або афрыканскай краіны. Там жа таксама людзі жывуць, са сваім парадкам, звычаямі.

Ну і добра, ну і ня трэба, свой гонар ёсьць. Чым дрэнна быць Азэрбайджанам у геаграфічнай Эўропе? Ды нічым. Праўда, ёсьць прынамсі адно «але». Межы, скажам, нідзе парушаць нельга. Але ў Эўропе іх зусім-зусім, напраўду нельга.

Будзе ня вельмі добра, нават Расеі, калі парушаць. Ну а ў далёкіх краінах...

Па-ўсякаму бывае. Той жа Карабах фармальна азэрбайджанскі, а фактычна няма. І ніхто ў сьвеце асабліва з гэтай нагоды не пераймаецца. Акрамя саміх азэрбайджанцаў, зразумела. Гэта нельга, вядома. Але ж Азія-с. Жывучыя на цьвінтары, ўсіх не аплачаш.

Так што калі зь Беларусьсю, якая апынулася аднесенай да экзатычнага і своеасаблівага афра-азіяцкага сьвету як-небудзь і калі-небудзь здарыцца нешта падобнае, то Эўразьвяз гэта, безумоўна, рашуча асудзіць. Але і ўсё. Не сваё ж, не свае ж.

Запрашаючы ў 2009 годзе Беларусь ва «Ўсходняе партнэрства», ЭЗ палічыў краіну Эўропай. Своеасаблівай, гіпатэтычнай, але ўсё ж Эўропай.

Куды ў рамках гэтай мадэлі аднясуць «выдатнікаў» «Усходняга партнэрства» — гэта добрае пытаньне. У горшым выпадку, напэўна, у катэгорыю «Эўропы +», гэта значыць рэгіёну па каштоўнасьцях, па парадках эўрапейскага, але вельмі ўжо ўсходняга. Прымаць яго зусім ужо да сябе небясьпечна з-за непазьбежнага канфлікту з Расеяй, але абараняць і падтрымліваць яго трэба, таму што ўсё ж свае.

На саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе пра такія сцэнары наўпрост ніхто не казаў. Але і хада саміту, і агульная лёгіка разьвіцьця «Ўсходняга партнэрства» робяць гэтыя сцэнары вельмі верагоднымі. І ня выключана, што ў будучыні кропкай адліку «афраазіятызацыі» Беларусі стануць менавіта гэтыя некалькі дзён у траўні 2015 года.

Запрашаючы ў 2009 годзе Беларусь ва «Ўсходняе партнэрства», ЭЗ палічыў краіну Эўропай. Своеасаблівай, гіпатэтычнай, але ўсё ж Эўропай.

Памылачка выйшла. З кім не бывае.

Перадрук з парталу TUT. BY

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG