Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тальяці замятаюць сьляды пасьля захопу расейскіх палонных на Данбасе


Яўгеній Ерафееў
Яўгеній Ерафееў

Вайсковая частка брыгады спэцыяльнага прызначэньня ў Тальяці, у якой, як мяркуецца, служылі затрыманыя ва Ўкраіне спэцназаўцы, можа быць расфармаваная.

Паводле крыніцы Радыё Свабода, пасьля затрыманьня Яўгенія Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава, усе тальяцінскія спэцназаўцы, якія на той час знаходзіліся ва Ўкраіне, былі на працягу сутак вернутыя ў частку і пераведзеныя на казарменнае становішча.

Міністэрства абароны Расеі і расейскія ўлады па-ранейшаму сьцьвярджаюць, што расейцы знаходзіліся ва Ўкраіне ў статусе добраахвотнікаў, а расейскія СМІ распаўсюдзілі відэазапісы, на якіх жонка Аляксандрава Кацярына і бацька Ерафеева Ўладзімір сьцьвярджаюць, што тыя звольніліся са службы пасьля Новага году.

Радыё Свабода зьвязалася з жыхаром ЗША Мікалаем Жыгаліным, знаёмым аднаго зь дзейных вайскоўцаў у частцы 21208 у Тальяці. Паводле яго інфармацыі, цяпер камандаваньне вырашае пытаньне аб магчымым расфармаваньні часткі, настрой салдат «прыгнечаны», вернутым з Украіны салдатам і афіцэрам «прамываюць мазгі, што трэба падрываць сябе гранатамі, а не здавацца» (пра тое, што ён хацеў падарваць сябе пасьля раненьні, раней казаў і затрыманы Яўгеній Ерафееў).

Жыгалін: Інфармацыю аб стане справаў у частцы я атрымаў ад чалавека, які служыць у той частцы, прычым менавіта ў той роце, у якой служылі Ерафееў і Аляксандраў. Назваць яго не магу, як і расказаць, якім чынам мы знаёмыя — інакш яго вельмі хутка вылічаць.

РС: Ён чалавек вайсковы ці цывільны?

Жыгалін: Не магу сказаць.

РС: Якая цяпер сытуацыя ў частцы паводле яго словаў?

Жыгалін: Кажучы даступнай мовай, у Тальяці ў частцы ідуць разборкі адносна таго, што адбылося. Высьвятляецца ступень адказнасьці кожнага. Цяпер частка зачыненая, таму сувязі з маёй крыніцай у мяне няма. Вайскоўцы на казарменным становішчы, іх не выпускаюць у горад.

РС: Ці пацьвярджаецца інфармацыя пра тое, што Аляксандраў і Ерафееў, як яны самі кажуць, да апошняга моманту зьяўляліся дзеі вайскоўцамі расейскай арміі, гэтай часткі?

Жыгалін: Наколькі я ведаю, яны ўсе былі там, і ўсе вярнуліся на працягу сутак праз аэрадром Мілерава ў Растоўскай вобласьці, альбо ў Курумоч (асноўны грамадзянскі аэрапорт Самары — РС), альбо, што больш верагодна, праз аэрадром пад вёскай Чарнарэчча ў Самарскай вобласьці.

РС: «Усё» — гэта іншыя спэцназаўцы з групы Ерафеева і Аляксандрава?

Жыгалін: Наколькі я ведаю — так, усё тальяцінскай спэцыялісты, якія былі там, вярнуліся адным рэйсам.

РС: Што ваша крыніца кажа пра асобу Яўгенія Ерафеева, які, як сьцьвярджае Служба бясьпекі Украіны, быў камандзірам гэтай групы?

Жыгалін: Сказана было вельмі коратка, што Ерафееў — гэта штабны афіцэр, гэта значыць, ён ня просты чалавек, ня проста камандзір групы з 5-7 чалавек, а чалавек, які ведае шмат, выдатна разумее, да чаго можа прывесьці асабіста для яго тое, што яго ўзялі ў палон. Ён выдатна разумее, што яму трэба супрацоўнічаць са сьледзтвам пад гарантыі асабістай бясьпекі. (...)

Цалкам матэрыял чытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG