Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія актывісты: У сьвежых магілах — нашы спэцназаўцы, што загінулі на Данбасе


Расейскія спэцназаўцы, вучэньні, 2005
Расейскія спэцназаўцы, вучэньні, 2005

Марк Крутаў на сайце расейскай службы радыё Свабода распавядае пра затрыманых ва Ўкраіне расейскіх спэцназаўцаў і расьсьледаваньне расейскіх грамадзкіх актывістаў наконт удзелу расейскіх войскаў у баявых апэрацыях на ўсходзе Ўкраіны.

Расейскае вайсковае камандаваньне і ўлады краіны працягваюць адмаўляць, што двое расейцаў, затрыманых пасьля перастрэлкі ў Луганскай вобласьці Украіны 16 траўня, зьяўляюцца кадравымі вайскоўцамі расейскай арміі. У Генэральным штабе ўзброеных сілаў Украіны, наадварот, у гэтым не сумняваюцца, аднак заяўляюць, што ня будуць абменьваць Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева як ваеннапалонных, паколькі ў краіне не абвешчанае ваеннае становішча. Замест гэтага, як паведаміў журналістам кіраўнік Службы бясьпекі Украіны (СБУ) Валянцін Налівайчанка, расейцам будуць выстаўленыя абвінавачваньні ў тэрарызьме. СБУ апублікавала ў аўторак новыя відэазапісы з затрыманымі, на якіх яны кажуць, што ўвайшлі на тэрыторыю Ўкраіны ў сакавіку сёлета ў складзе групы з 12 чалавек. Тым часам, блогеры знайшлі ў адным з расейскіх гарадоў сьвежыя магілы, у якіх, паводле іх сьцьвярджэньня, пахаваныя іншыя спэцназаўцы, якія загінулі ў Данбасе.

«Міністэрства абароны РФ разьлічвае на разважлівасьць Украіны і вызваленьне былых вайскоўцаў, затрыманых СБУ» — такую заяву зрабіў у панядзелак агенцтву ТАСС афіцыйны прадстаўнік ведамства генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў. Ён таксама пацьвердзіў, што асобы, затрыманыя пасьля перастрэлкі ў раёне гораду Шчасьце Луганскай вобласьці, «праходзілі службу ў адным са злучэньняў узброеных сілаў РФ», аднак «на момант свайго затрыманьня не зьяўляліся дзейнымі вайскоўцамі ўзброеных сілаў». Гэтыя словы, зрэшты, пакідаюць без адказу пытаньне пра тое, калі яны звольніліся з войска.

Вайскоўцы і журналісты глядзяць відэа допыту Аляксандра Аляксандрава перад брыфінгам ў Генштабе, 18 траўня.
Вайскоўцы і журналісты глядзяць відэа допыту Аляксандра Аляксандрава перад брыфінгам ў Генштабе, 18 траўня.

Украінскі журналіст Юры Бутусаў у аўторак распавёў новыя дэталі перастрэлкі, у выніку якой былі затрыманыя расейцы. Паводле яго, група спэцназаўцаў была выяўленая дзякуючы гераізму загіблага ўкраінскага вайскоўца Вадзіма Пугачова:

«Група Ерафеева дзейнічала дзёрзка. Яны выйшлі на аб’ект атакі ў 14.30 — пасярод белага дня. Падабраліся незаўважанымі вельмі блізка да агнявой кропкі „Аляска“, на дыстанцыю 30-40 мэтраў. З гэтай дыстанцыі ўкраінскія пазыцыі былі выразна бачныя, так што гэта не было раптоўнае сутыкненьне. Гэта была спроба абдуманай атакі, якая цалкам магла завяршыцца посьпехам, паколькі выкарыстоўваўся фактар раптоўнасьці. Адзін кароткі кідок, і яны маглі б захапіць зьнянацку нашых байцоў.

Але ў 14.30 на бруствэр траншэі ў „Алясцы“ падняўся малодшы сяржант Вадзім Пугачоў. Ён ішоў на іншую пазыцыю. Вадзім выявіў дывэрсантаў на кароткай дыстанцыі. І яны адкрылі агонь.

Вадзім атрымаў шэсьць куляў з аўтамата „Вал“ — гэта спэцыяльная зброя расейскага спэцназу. Дагукавы патрон на 9 мм і інтэграваны глушыцель забясьпечваюць вельмі нізкую шумнасьць гэтай зброі. Дывэрсанты хацелі забясьпечыць таемнасьць нападу.

Аднак Вадзім ускрыкнуў, каб папярэдзіць таварышаў. Кулі адкінулі яго ў траншэю».

Аўтамат «Вал», канфіскаваны ў аднаго з затрыманых расейцаў, напярэдадні прадэманстраваў журналістам у Кіеве камандзір 92-й асобнай мэханізаванай брыгады ўзброеных сілаў Украіны Віктар Нікалюк:

Падрабязнасьці затрыманьня расейцаў распавялі на відэа і самі байцы 92-й брыгады, якія працягваюць несьці службу ў горадзе Шчасьце. Па словах аднаго з вайскоўцаў, «палонныя пры затрыманьні супраціву не аказвалі, паводзілі сябе па форме і ў адпаведнасьці з правіламі Канвэнцыі аб абыходжаньні з ваеннапалоннымі, прадставіліся вайскоўцамі 3-й брыгады спэцназу ГРУ генштабу РФ, дапамагалі байцам брыгады ў аказаньні ім мэдычнай дапамогі».

У аўторак Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала новыя відэазапісы з прызнаньнямі саміх затрыманых расейцаў. Абодва пацьвердзілі, што праходзяць вайсковую службу ў вайсковай частцы № 21208 трэцяй гвардзейскай асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ў Тальяці. Паводле іх, яны ўвайшлі на тэрыторыю Ўкраіны ў канцы сакавіка (як кажа Аляксандраў) або ў пачатку красавіка (паводле Ерафеева) у складзе групы з 12 чалавек. Задачай групы было «весьці разьведку назіраньнем, не перасякаць лінію судакрананьня, не адкрываць агонь без патрэбы». Сутыкненьне з украінскімі вайскоўцамі, паводле іх, адбылося пасьля таго, як група была вымушаная зьмяніць пазыцыю з-за абстрэлаў.

Задачай групы было «весьці разьведку назіраньнем, не перасякаць лінію судакрананьня, не адкрываць агонь без патрэбы

Пошукам прамых або ўскосных доказаў таго, што затрыманыя расейцы былі дзейнымі кадравымі вайскоўцамі і байцамі спэцназу, занятыя дзясяткі актывістаў і блогераў, аднак пакуль знайсьці такія дадзеныя ў сацыяльных сетках ім не ўдалося.

У аўторак грамадзянскія актывісты Руслан Лявіеў і Вадзім Каровін, якія займаюцца зборам інфармацыі аб расейскіх вайскоўцах ва Ўкраіне, апублікавалі фатаграфіі сьвежых магілаў. У іх, як яны сьцьвярджаюць, пахаваныя расейскія спэцназаўцы, якія ваявалі і загінулі ў Данбасе. Аднаму з загіблых хутка меў споўніцца 21 год. Актывісты пакуль не выдаюць інфармацыю аб тым, дзе былі зробленыя здымкі.

​В разговоре с Радио Свобода Руслан Левиев рассказал о своих встречах с родственниками погибших и о том, насколько распространена практика увольнения задним числом российских военных, "засветившихся" на Украине:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:47 0:00
Наўпроставы лінк

Лявіеў: Я не магу сказаць, дзе мы цяпер. Зараз мы прыехалі ў той горад, дзе мы знайшлі адну з магілаў спэцназаўцаў, зьбіраем інфармацыю, размаўляем з рознымі людзьмі. Усе трое спэцназаўцаў былі таварышамі па службе, блізкімі сябрамі, загінулі яны ў пачатку траўня. Іх магілы — у розных рэгіёнах, мы зьбіраемся яшчэ і ў іншыя рэгіёны зьезьдзіць і там таксама зафіксаваць магілы.

РС: Хто пацьвердзіў вам інфармацыю аб тым, што гэта менавіта магілы спэцназаўцаў?

Лявіеў: Мы пагутарылі зь мясцовымі спэцназаўцамі, якіх проста сустрэлі на вуліцы, і яны пацьвердзілі, што хавалі нядаўна таго, каго мы знайшлі. А інфармацыю пра тое, што ўсе трое служылі ў ГРУ, мы знайшлі ў іх профілях, у профілях іх сяброў у сацыяльных сетках, і ў асабістай гутарцы даведаліся пра гэта ад спэцназаўцаў, зь якімі сустрэліся.

РС: Вы ўжо даволі даўно займаецеся пошукам пахаваньняў расейскіх салдатаў, якія загінулі ва Ўкраіне, маеце зносіны з іх сваякамі і калегамі. Ці часта бывае так, што вайскоўцаў, якія «засьвяціліся» ва Ўкраіне, звальняюць з шэрагаў узброеных сіл задняй датай?

Часьцей за ўсё «звальняюць» іх задняй датай толькі для СМІ, сваякам цішком кажуць: мы вам заплацім усе кампэнсацыі, галоўнае — маўчыце

Лявіеў: Часьцей за ўсё звальняюць іх задняй датай толькі для зьнешняй інфармацыі. Для СМІ, для грамадзкасьці, кажуць, што яны звольніліся. Але досыць рэдка бывае так, што на самой справе іх звальняюць задняй датай. «Цішком» сваякам кажуць: мы вам заплацім усе кампэнсацыі, галоўнае — маўчыце. Рэальнае звальненьне задняй датай, па маіх адчуваньнях, наколькі я маю зносіны са сваякамі і вайскоўцамі — гэта даволі рэдкі выпадак. Гэта значыць — бывае, вядома, але рэдка.

РС: Абяцаныя кампэнсацыі выплачваюцца?

Лявіеў: Я шмат разоў сустракаў, што абяцаюць, але ні разу не сустракаў за ўвесь час, больш за год, каб нехта сказаў: так, мы атрымалі гэтыя грошы.

У аўторак газэта «Коммерсант» напісала са спасылкай на «крыніцу ў расейскіх органах апэратыўнага вайсковага кіраваньня», што лёсу затрыманых ва Ўкраіне расейскіх вайскоўцаў, магчыма, будуць прысьвечаныя асобныя перамовы генэральных штабоў Расеі і Ўкраіны — «шляхі выхаду з сытуацыі, якая склалася, шукаюцца па ўсіх каналах». Прадстаўнікі «Луганскай народнай рэспублікі» пры гэтым працягваюць настойваць на тым, што Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў былі службоўцамі «народнай міліцыі ЛНР». На адным з сайтаў сэпаратыстаў былі апублікаваныя іх службовыя пасьведчаньні, сапраўднасьць якіх была пастаўленая пад сумнеў карыстальнікамі сацыяльных сетак: так, дакумэнты выглядаюць абсалютна новымі, а подпісы саміх «міліцыянтаў» у адпаведнай графе адсутнічаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG