Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы пра перамовы з Пуціным — «шчыра», Лаўроў — «цудоўна»


Джон Керы і Ўладзімір Пуцін
Джон Керы і Ўладзімір Пуцін

Сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і дзяржсакратара ЗША Джона Керы адбылася ў сочынскай рэзыдэнцыі «Бачароў ручай».

На сустрэчы Керы і Пуціна прысутнічаў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, які перад гэтым правёў перамовы з амэрыканскім дзяржсакратаром. Вынікі іх кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства ацаніў адным словам — «Цудоўна».

Дзяржсакратар ЗША ў сваім афіцыйным твітэры напісаў: «У мяне адбыліся шчырыя перамовы з прэзыдэнтам Пуціным і кіраўніком МЗС Лаўровым па ключавых пытаньнях, у тым ліку — па перамовах з Іранам, па Сірыі і Ўкраіне».

Сустрэча з Пуціным адбывалася за зачыненымі дзьвярыма.

Гэта першы візыт Керы ў Расею пасьля эскаляцыі крызысу ва Ўкраіне. Папярэдні візыт ён зрабіў у 2013 годзе.

Напярэдадні перамоваў з Керы Пуцін заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі абароннай прамысловасьці, што адным з галоўных прыярытэтаў Расеі зьяўляецца падтрыманьне тэмпаў мадэрнізацыі ўзброеных сілаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG