Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 траўня: 175 гадоў зь дня нараджэньня Пятра Чайкоўскага


Фота дня: Натальля Сарагавец - вёска Дубнікі, Любанскі р-н, Менская вобласьць, 2014г.
Фота дня: Натальля Сарагавец - вёска Дубнікі, Любанскі р-н, Менская вобласьць, 2014г.

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Масква, візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расею для ўдзелу ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-годзьдзю Перамогі, візыт працягнецца да 8 траўня.

7-8 траўня натарыюсы Беларусі будуць бясплатна кансультаваць грамадзянаў усіх катэгорый. Акцыя прымеркаваная да 70-й гадавіны Перамогі.

Менск, літаратурны музэй Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) і «Таварыства вольных літаратараў» запрашаюць на ўручэньне прэміі «Гліняны Вялес», якая прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Сёлета ўзнагароду атрымае празаік Андрэй Федарэнка за кнігу «Ціша». Пачатак у 17.30.

У гісторыі:

1583 — завершаная перабудова Нясьвіскага замку.

1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал.

1920 — Польскае войска заняла Кіеў.

1942 — у Аляксандраўскім сквэры Менску немцы павесілі 28 чалавек — удзельнікаў менскага антынацысцкага падпольля. Сярод іх быў Ісай Казінец, кіраўнік падпольля.

2009 — у Празе адбыўся устаноўчы саміт краін-удзельніц праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», з удзелам Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1833 — Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст.

1840 — Пётр Чайкоўскі, расейскі кампазытар

1861 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913 году

1868 — Раман Скірмунт, старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

У гэты дзень памерлі:

399 да н.э. — Сакрат, старажытнагрэцкі філёзаф

1966 — Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік, аўтар афарызмаў.

1999 — быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.

2000 — першая інаўгурацыя Ўладзімера Пуціна як прэзыдэнта Расеі.

2009 — Алесь Пікула, былы старшыня Баранавіцкай суполкі БНФ.

Цытата:

Няма ніякай карысьці ад падарожжаў, калі ты паўсюль цягнеш самога сябе

Сакрат

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG