Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» працягнулі мотапрабег па Нямеччыне


«Начныя ваўкі» ў Дахаў
«Начныя ваўкі» ў Дахаў

У нядзелю расейскіх байкераў на кароткі час затрымалі для праверкі дакумэнтаў.

Паводле зьвестак паліцыі нямецкага гораду Бад-Райхэнталь, у групе байкераў цяпер каля 10 чалавек. Аўстрыйскія мэдыі паведамляюць, што каманда «Начных ваўкоў» складаецца толькі з двух расейцаў і каля 20 чалавек, якія ім сымпатызуюць. У Аўстрыю байкеры трапілі са Славаччыны.

Перад тым, як дабрацца да Баварыі, байкеры пабывалі ў Вене. Там яны ўсклалі вянок да Манумэнта героям-чырвонаармейцам.

Мотапрабег па шэрагу краінаў Эўропы, які пачаўся ў Маскве 25 красавіка, прымеркаваны да 70-годзьдзя Перамогі над нацысцкай Нямеччынай. У некалькіх эўрапейскіх краінах акцыя расейскіх байкераў выклікала нэгатыўную рэакцыю. Ідэйны лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў па мянушцы «Хірург» зьяўляецца ініцыятарам руху «Антымайдан» і ўваходзіць у лік грамадзян Расеі, якія трапілі ў сьпіс неўязных у ЗША і Канаду.

27 красавіка байкераў не пусьцілі ў Польшчу — першую з краін шэнгенскай зоны на шляху матацыклістаў. Пасьля некалькіх зь іх не прапусьцілі на літоўскай мяжы. Чальцам мотаклюбу давялося шукаць новы маршрут, каб быць у Бэрліне 9 траўня.

Нямеччына анулявала візы некаторым чальцам «Начных ваўкоў». Не былі прапушчаныя трое байкераў, якія прыляцелі ў Бэрлін самалётам.

Удзельнікі мотапрабегу заяўляюць, што іх акцыя ня носіць палітычнага характару, а галоўная мэта — аддаць даніну павагі загінулым у Другой сусьветнай вайне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG