Пра гэта паведамляе Gazeta Wyborcza.
Выданьне спасылаецца на прэс-сакратара памежнага пераходу «Буг» Дарыюша Сяніцкага, які кажа, што польскія памежнікі разглядаюць удзельнікаў мотапрабегу як групу. Са спасылкай на неафіцыйную крыніцу паведамляецца, што ў памежнікаў ёсьць загад зьверху «не пускаць байкераў у Польшчу».
У Польшчы байкеры мелі пляны наведаць Магілу Невядомага Салдата ў Варшаве, вайсковыя могілкі ва Ўроцлаве і Асьвенціме. 29 красавіка яны маюць выехаць у Чэхію. Завяршыцца мотапрабег павінен у Бэрліне.