Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cёньня гурт «Троіца» прэзэнтуе ў Менску фальклёрныя сюіты з будучага альбому


Belarus - the poster of the group Troitsa, Officlal
Belarus - the poster of the group Troitsa, Officlal

27 красавіка а 19-й гадзіне ў менскім Палацы культуры імя Шарко выступіць этна-трыа «Троіца». Традыцыйна музыкі прадставяць слухачам новыя кампазыцыі, якія гурт рыхтуе для новага альбому, а таксама выканаюць вядомыя гіты.

«У нас ня часта выходзяць дыскі, адпаведна, на канцэртах мы паказваем тое, што ўвойдзе ў новы альбом — гэта „Цар-агонь“, „Мядзьведзь“. Зьявіліся новыя творы „Сьвятая зямля“, „Яшчар“, балада „А ў нядзельку“, — распавёў пра праграму канцэрту ў інтэрвію „Эўрарадыё“ Іван Кірчук. — Пра іх можна шмат расказваць, але гэта музыка, і яе трэба слухаць. Бо на сёньняшні дзень гэтыя кампазыцыі больш нагадваюць фальклёрныя сюіты і складаюцца зь некалькіх частках. Будзе шмат музыкі, шмат інструмэнтаў і песьні зь мінулых альбомаў, якія разбавяць працяглыя творы».

Новы альбом «Троіцы» складуць 5-7 працяглых кампазыцыяў. Але калі зьявіцца альбом — пакуль не вядома. Паводле Кірчука, усё ўпіраецца ў грошы:

«Калі мы хочам зрабіць прыгожы па гуку альбом, трэба зноў зьвяртацца да Томаша Рагулі (польскі саўнд-прадусар, які запісваў апошні альбом „Троіцы“ „Зімачка“, — заўв. Эўрарадыё.), а там кошты немалыя. Але ў Менску мы не запішам гэты альбом, гэта мы ведаем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG