Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ўдзельнік Чарнобыльскага шляху, які прыйшоў з украінскім сьцягам

абноўлена

Праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне ўдзельніка Чарнобыльскага шляху Віктара Шапуцькі.

«Нашы назіральнікі бачылі некалькі групаў удзельнікаў акцыі, за якімі мэтанакіравана ішлі супрацоўнікі міліцыі. Напрыклад, за Максімам Вінярскім і Леанідам Кулаковым. Але ім і іншым удзельнікам удалося зьехаць на таксоўцы і пазьбегнуць затрыманьня. Але нашы назіральнікі бачылі, як быў затрыманы Віктар Шапуцька. Яго пасадзілі ў цёмна-сіні мікрааўтобус і некуды павезьлі», — апавяла карэспандэнту Свабоды праваабаронца Наста Лойка.

Віктара Шапуцьку адвезьлі ў Савецкае РУУС, адкуль празь некаторы час адпусьцілі​

Яшчэ адзін з затрыманых — гэта хлопец з украінскай сымболікай Віталь Каліноўскі. Яго лёс высьвятляецца.

Інфармацыю пра магчымыя затрыманьні іншых актывістаў праваабаронцы ўдакладняюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG