Дэмантаж тэлевізійных талерак ўжо праводзіцца ў некаторых мікрараёнах горада. Замест дэмантаванага абсталявання іх уладальнікам прапануюць падключэнне да кабэльнага тэлебачання з рэглямэнтаваным наборам праграм.
Туркменістан - не адзіная краіна, улады якой змагаюцца са спадарожнікавым вяшчаньнем. У Беларусі яшчэ ў 2013 годзе было прынятая пастанова, згодна зь якой людзям было забаронена самім усталёўваць антэны ў шматкватэрных дамах.
Улады прапануюць альтэрнатыву: кабэльнае тэлебачанне, дзе прадстаўлены ў асноўным забаўляльныя тэлеканалы.