Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Канскім кінафэстывалі пакажуць фільм з удзелам беларускіх актораў


У праграму Канскага кінафэстывалю ўключаны францускі фільм, зьняты з удзелам беларускіх актораў і кінакампаній.

Журы Канскага кінафэстывалю прыняло рашэньне аб уключэньні ў конкурсную праграму «Два тыдні рэжысэраў» 68-га Канскага кінафэстывалю фільму «Тры ўспаміны з маёй маладосьці». Пра гэта паведаміў прадусар францускай кампаніі «У-Tween Production» Арно Фрыле на сустрэчы зь беларускім паслом у Парыжы Паўлам Латушкам, піша БелаПАН.

Частка фільму здымалася ў кастрычніку 2014 года ў Менску. Прадусарам здымак у Беларусі выступіла «У-Tween Production». Паслугі па кінавытворчасьці карціны былі аказаны беларускімі кампаніямі: Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» і «Дэмарш-фільм».

Рэжысэрам і аўтарам сцэнару фільму зьяўляецца Арно Деплешан. У галоўных ролях здымаліся Мацьё Амальрык, Квенцін Дольмэр, Дынара Друкарова. Зь беларускіх актораў у здымках фільму прынялі ўдзел Генадзь Фамін, Павал Адамчыкаў, Сяргей Тарасюк, Зінаіда Зубкова. Прэм’ера фільма ў Францыі заплянаваная на 20 траўня.

Па паведамленьні пасольства, падчас сустрэчы Латушка і Фрыле абмеркавалі пэрспэктывы рэалізацыі з францускай кінапрадусарскай кампаніяй наступных кінапраектаў з прыцягненьнем «Беларусьфільму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG