Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус атрымаў тэрмін 2 гады калёніі ў Расеі за заклік вярнуць Крым Украіне

абноўлена

Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў да двух гадоў калёніі-пасяленьня беларуса, паведамляе kriminalnn.ru.

22-гадовага грамадзяніна Беларусі жыхара Ніжняга Ноўгарада судзілі за публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або публічнае апраўданьне тэрарызму па (арт. 205.2. КК РФ).

Сьледзтва выявіла, што асуджаны працаваў сыстэмным адміністратарам аднаго ніжагародзкага прадпрыемства і ў кастрычніку 2014 на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы разьмяшчаў фота і выказваў сваё меркаваньне пра падзеі ва Ўкраіне, у тым ліку ён заклікаў «забіваць маскалёў», «вярнуць Крым Украіне» і г. д. Адна з малюнкаў быў такі, дзе ўкраінскі салдат рве расейскі сьцяг і топча герб.

Суд прысудзіў хлопца да 2 гадоў калёніі-пасяленьня. Ці прызнаў падсудны сваю віну, не паведамляецца.

Пётар Кісялёў, начальнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Генэральнай пракуратуры РБ, паведаміў Радыё Свабода, што пракуратура ніякай інфармацыяй на гэты конт не валодае.

Тое самае паведаміў супрацоўнік аддзяленьня амбасады РБ у РФ у Ніжнім Ноўгарадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG