Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрляндзкія мэдыі: Былы афіцэр ГРУ датычны да гібелі Боінга пад Данецкам


Паводле журналістаў выданьня, гэта — першае канкрэтнае ўказаньне на тое, што нідэрляндзкая пракуратура, якая ўзначаліла расьсьледаваньне катастрофы рэйсу MH17, разглядае дачыненне да злачынства расейскіх афіцэраў высокага рангу (у адстаўцы).

Адзін з асноўных фігурантаў справы аб зьбітым пад Данецкам «Боінгу», якую расьсьледуе Міжнародная сьледчая камісія, — грамадзянін Расеі, былы афіцэр ГРУ, паведаміла ў сераду нідэрляндзкая газэта NRC Handelsblad. Паводле журналістаў выданьня, гэта — першае канкрэтнае ўказаньне на тое, што нідэрляндзкая пракуратура, якая ўзначаліла расьсьледаваньне катастрофы рэйсу MH17, разглядае дачыненьне да злачынства расейскіх афіцэраў высокага рангу (у адстаўцы).

Як высьветлілася, адна з чатырох перахопленых тэлефонных размоваў, якія ў панядзелак апублікавала Міжнародная сьледчая група, яшчэ некалькі месяцаў таму была распаўсюджаная ўкраінскай СБУ. Адзін з удзельнікаў гутаркі быў ідэнтыфікаваны ўкраінскімі спэцслужбамі як афіцэр ГРУ Сяргей Мікалаевіч Пятроўскі, расейскі грамадзянін, які выступае пад псэўданімам «Хмурны». Пятроўскі, — піша газэта, — даслужыўся да званьня генэрал-маёра і сышоў у адстаўку ў 2014 годзе, пасьля чаго далучыўся да групоўкі Ігара Стралкова (Гіркіна). У ліпені 2014 года, калі быў зьбіты пасажырскі самалёт, Пятроўскі быў намесьнікам Гіркіна ў Данецку. У запісе размовы, апублікаванай раней СБУ, чуваць, як суразмоўца называе яго «Мікалаевіч», аднак у вэрсіі Міжнароднай сьледчай групы гэты зварот схаваны ў мэтах бясьпекі асобаў, якія ўдзельнічаюць у размове.

Кіраўнік сьледчай брыгады, старшы афіцэр юстыцыі Нідэрляндаў Фрэд Вэстэрбэкэ, выступаючы ў панядзелак на галяндзкім тэлебачаньні, падкрэсьліў, што запісы размоў «аўтэнтычныя» і «пераправераныя ад і да».

Газэта NRC Handelsblad называе "Хмурага" (Пятроўскага) ключавой фігурай крымінальнага расьсьледавання па справе «Боінга», хоць афіцыйнага камэнтара пракуратуры Нідэрляндаў на гэты конт журналістам у сераду атрымаць не ўдалося, — паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG