Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фабрыцы Roshen у расейскім Ліпецку — ператрусы. Узбуджаная крымінальная справа


У Сьледчым камітэце Расеі заяўляюць, што Галоўнае сьледчае ўпраўленьне ўзбудзіла крымінальную справу па факце ашуканскага крадзяжу грошай «Ліпецкай кандытарскай фабрыкай Roshen».

У расейскім Сьледчым камітэце падкрэсьліваюць, што падставай для гэтай справы сталі матэрыялы ФСБ.

«Сёньня з мэтай канфіскацыі прадметаў і дакумэнтаў, якія маюць значэнне для крымінальнай справы, праводзяцца ператрусы на тэрыторыі ААТ «Ліпецкая кандытарская фабрыка Roshen», а таксама ў офісах ТАА Навукова-вытворчая фірма «Мэталімпрэс» ў Ніжнім Ноўгарадзе», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Па дадзеных сьледзтва, у 2012-2013 гадах прадстаўнікі названых арганізацый накіравалі ў міжрэгіянальную інспэкцыю ФПЗ Расеі ў Ліпецкай вобласьці падробленыя дакумэнты аб нібыта выкананых у 2012 годзе працах па будаўніцтве кандытарскай фабрыкі на агульную суму больш за 1 мільярд рублёў, патрабуючы кампэнсацыі ПДВ у памеры больш за 180 мільёнаў рублёў. Пры гэтым кошт працаў, выкананых субпадраднымі арганізацыямі, прыцягнутымі ТАА НПФ „Мэталімпрэс“, быў адкрыта завышаны, а частка арганізацый наагул не ажыцьцяўляла ніякай фінансава-гаспадарчай дзейнасьці», — адзначаюць у Сьледчым камітэце Расеі.

Сёньня, 1 красавіка, мэдыі паведамілі пра ператрусы і блякаваньне працы фабрыкі Roshen ў Ліпецку. Прадстаўнікі кампаніі назвалі гэтыя дзеяньні неправамоцнымі.

Кіраўнік аддзелу па сувязях з грамадзкасьцю і камунікацыях кампаніі Іна Пятрэнка распавяла Радыё Свабода сёньня, што сувязі з кіраўніцтвам фабрыкі Roshen ў расейскім Ліпецку амаль не было, ператрус на прадпрыемстве працягваецца. Па словах Пятрэнкі, праваахоўнікі атрымалі ордэр на ператрус у сувязі з падатковай прэтэнзіяй, якую выставілі фабрыцы на мінулым тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG