Афіша:
У Менску ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце (вул. Карла Маркса, 22), першая ў Беларусі канфэрэнцыя «Тэхналёгіі абароны інфармацыі і інфармацыйная бясьпека арганізацый». Пачатак у 9 гадзінаў.
Менск, галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасьцi 37а), пачатак чацьвёртага фэстывалю мастацтва і адукацыі АРТЕС Liberales: TIME CODE. Прэсавая канфэрэнцыя з нагоды адкрыцьця фэстывалю у 17 гадзінаў.
Менск, паб-клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16), Першы «ART JAM». Пачатак у 19 гадзінаў
У гісторыі:
1814 — у паселішчы Лавілет была падпісаная капітуляцыя Парыжу, якая паклала канец напалеонаўскім войнам. У францускую сталіцу ўвайшлі расейскія войскі на чале з імпэратарам Аляксандрам I.
1889 — афіцыйнае адкрыцьцё Эйфэлевай вежы.
1967 — Пасьля рашэньня Францыі аб выхадзе з ваеннай арганізацыі НАТА штаб-кватэра арганізацыі была перанесеная з Парыжу ў сталіцу Бэльгіі Брусэль.
1980 — уручэньне Леаніду Брэжневу Ленінскай прэміі па літаратуры за нібыта напісаныя ім кнігі ўспамінаў «Малая зямля» і «Адраджэньне».
1991- на рэфэрэндуме ў Грузіі 90% насельніцтва прагаласавала за незалежнасьць.
1991 — на пазачарговай нарадзе Палітычнага кансультатыўнага камітэту краін Варшаўскай дамовы прынятае рашэньне аб скасаваньні ваенных структураў арганізацыі.
1999 — выйшаў у сьвет адзін з найбольш вядомых навукова-фантастычных фільмаў — «Матрыца».
У гэты дзень нарадзіліся:
1685 — Ёган Сэбасцьян Бах, нямецкі кампазытар
1926 — Джон Фаўлз, ангельскі раманіст.
1949 — Зьміцер Санько, беларускі біёляг, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
1962 — Міхал Вівэг, чэскі пісьменьнік.
У гэты дзень памерлі:
1727 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном, аўтар фундамэнтальнай працы «Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі», у якой апісаў закон сусьветнага прыцягненьня і так званыя Законы Ньютана, якія заклалі асновы клясычнай мэханікі.
1969 — Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар і музыколяг, дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На лібрэта Натальлі Арсеньневай напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Усяслаў Чарадзей».
Цытата:
Граць на любым музычным інструмэнце вельмі лёгка: усё, што для гэтага патрабуецца — націскаць у патрэбны час на патрэбную клявішу. А граць ён будзе сам.
Іаган Сэбасьцян Бах