Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія каталікі адзначаюць Вербную нядзелю ФОТАРЭПАРТАЖ


Каталікі сьвяткуюць Пальмовую нядзелю. Сёньня вернікі ідуць у касьцёлы, каб асьвяціць галінкі вербаў. Гэта першая зь велікодных службаў, якой пачынаюцца сьвяты. ​

У вербную ці пальмавую нядзелю асьвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў беларусаў, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва сьвята — Вербная нядзеля).

Гэтая традыцыя грунтуецца на эвангельскім апісаньні мэсіянскага ўваходу Хрыста: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на сьвята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмавыя галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля!».

Глядзець фотагалерэю

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG