Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы пра спрашчэньне візавага рэжыму Беларусі і ЭЗ ідуць, калі будзе вынік — невядома


Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора паведаміла, што перамовы пра спрашчэньне візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам працягваюцца.

«Перамовы ідуць. Але абодва бакі ўстрымліваюцца ад камэнтароў на дадзены момант. Мы спадзяёмся, што перамовы будуць пасьпяховымі і дамова будзе дасягнута. Спадзяюся — хутка», — заявіла Мора на міжнародным экспэртным форуме «Менскі дыялёг».

Яна не змагла сказаць, калі трэба чакаць нейкага выніку ад гэтых перамоваў.

Выступаючы на форуме «Менскі дыялёг», Майра Мора заявіла, што Эўразьвязу трэба зьмяніць сваю палітыку адносна краін усходнеэўрапейскага рэгіёну.

Майра Мора
Майра Мора

Яна адзначыла, што за апошнія 10 гадоў значна павялічылася напружанасьць на ўсходніх межах ЭЗ: спачатку ў сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асэтыі, які выклікаў запуск праграмы «Ўсходняе партнэрства», а цяпер у сувязі з украінскім крызісам.

«У гэтым прычына, чаму пасьля 10 гадоў трэба пераглядзець усходнюю палітыку Эўразьвязу», — адзначыла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG