Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны выйшаў на волю. Расейская апазыцыя плянуе пратэстны марш 19 красавіка


Апазыцыйныя партыі і рухі зьбіраюцца правесьці ў Маскве пратэстную акцыю 19 красавіка.

Папярэдне акцыю вырашана назваць «Марш гневу і годнасьці». Дакладнае месца, фармат яе правядзеньня і патрабаваньні пакуль ня вызначаны. Як паведамляе Інтэрфакс, арганізатары акцыі – Камітэт пратэстных дзеяньняў, партыя РПР-ПАРНАС і рух «Салідарнасьць» – будуць дамагацца ад уладаў дазволу на правядзеньне акцыі ў цэнтры гораду.

Прызначаны на 1 сакавіка апазыцыйны антыкрызысны марш «Вясна» ў маскоўскім раёне Мар’іна быў адменены ў сувязі з забойствам Барыса Нямцова. Замест пратэстнай акцыі ў цэнтры Масквы адбыўся шматтысячны марш памяці забітага палітыка.

Тым часам расейскі апазіцыянэр Аляксей Навальны сёньня выйшаў на волю з спэцпрыёмніка №1 у Маскве, дзе адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачваньні ў парушэньні ўсталяванага парадку правядзеньня мітынгу. Падставай для затрыманьня і арышту стала тое, што 15 лютана Навальны і яго прыхільнікі раздавалі ў маскоўскім мэтро ўлёткі з інфармацыяй аб антыкрызісным маршы «Вясна».

Выйшаўшы на волю, Навальны падзякаваў усім, хто яго падтрымлівае, і пракамэнтаваў апошнія трагічныя падзеі ў Расеі. Па словах апазыцыянэра, забойства Барыса Нямцова ня зменіць дзейнасьць апазіцыі: «Мы ня зьнізім сваіх намаганьняў, мы не адступімся ні ад чаго, той акт тэрору, які адбыўся, сваёй мэты не дасягнуў: ён не спалохаў мяне, не спалохае маіх паплечнікаў».

У сваім блогу Навальны напісаў, што «Барыс Нямцоў быў забіты ўдзельнікамі урадавай (спэцслужбы) або праўладнай арганізацыі па загаду палітычнага кіраўніцтва краіны (у тым ліку Уладзіміра Пуціна)».​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG