Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэаты прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча — Някляеў і Трафімчык


Сёлета ляўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча стаў Уладзімір Някляеў за кнігу «Знакі прыпынку», прэміі імя Францішка Багушэвіча — Анатоль Трафімчык за кнігу «1939 і Беларусь: забытая вайна».

Прэмію імя Багушэвіча ўручаў старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч:

Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч

«Мы прадстаўляем прэмію імя Францішка Багушэвіча. Яна была заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за лепшую гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці, нацыянальнай незалежнасьці чытачоў.

Ганаруецца пісьменьнік, гісторык Анатоль Трафімчык». Ляўрэат атрымаў і адмысловы мэдаль з выявай Багушэвіча.

Анатоль Трафімчык сказаў, што для яго гэта — поўная нечаканасьць — запрашэньне на імпрэзу, і заслуга ў гэтай кнізе ня толькі яго«.

Прэмію імя Алеся Адамовіча ўручала дачка пісьменьніка, публіцыста Натальля Адамовіч. Яна адзначыла:

«У мяне з гэтым чалавекам звязаны даўно ўжо добрыя адносіны. Уладзімер Пракаповіч Някляеў, проста Валодзя я яго называю, але зараз — афіцыйна. Прэмія за кнігу» Знакі прыпынку «.

Уладзімір Някляеў сказаў:

Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

«Сам Адамовіч для мяне асоба не проста літаратуры, але і ў жыцьці я зь ім, дзякуй Богу, быў у блізкіх адносінах. Не скажу, што мы з ім сябравалі, была розьніца ва ўзросце, як і з Быкавым. Але ня гэта галоўнае. Розьніца была перш за за ўсё ў жыцьцёвым досьледзе, які падзяляла вайна. Было рознае ўспрыманьне існасьці жыцця. Ён быў адным з самых яркіх людзей ўвесь час, якое я жыву на гэтай зямлі. І ён вельмі шмат зрабіў для Беларусі і для многіх беларусаў».

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года, праз год пасьля сьмерці пісьменьніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.

У розныя гады ляўрэатамі прэміі Адамовіча былі Генадзь Бураўкін, Сяргей Дубавец, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко, Віталь Тарас, Валянцін Акудовіч, Алесь Бяляцкі, Аляксандар Фядута, Сяргей Шупа, Сяргей Навумчык, Міхась Скобла, Павал Севярынец ды іншыя.

Літаратурная прэмія імя Багушэвіча была заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэньню гістарычнай свядомасьці і нацыянальнай незалежнасьці чытачоў.

Прэміяй былі ўганараваныя ў розныя гады Ўладзімер Арлоў, Аляксандар Лукашук, Лявон Баршчэўскі, Аляксандр Надсан, Алесь Краўцэвіч, Кастусь Тарасаў, Леанід Маракоў, Кастусь Акула, Захар Шыбека ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG