Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны консул Украіны сустрэўся з галоўнай сьведкай забойства Нямцова


Тэлеканал «Дождж» паведаміў у ноч на нядзелю, што ўкраінскаму консулу Генадзю Брэскаленку ўдалося сустрэцца з грамадзянкай Украіны Ганнай Дурыцкай, якая суправаджала Барыса Нямцова, калі яго забілі ў цэнтры Масквы ўвечары ў пятніцу. Пра падрабязнасьці сустрэчы невядома.

Раней дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Астап Семярак заявіў, што расейскія ўлады парушаюць правы Дурыцкой, якую пасьля допыту гвалтоўна ўтрымліваюць у прыватнай кватэры і да якой не дапускаюць ўкраінскага консула. Паводле слоў дэпутата, пра гэта яму распавялі сваякі дзяўчыны, якія пражываюць у Кіеве.

Ільля Яшын
Ільля Яшын

Раней у эфіры тэлеканалу «Дождж» расейскі апазыцыянер Ільля Яшын паведаміў, што Дурыцкая пасьля допыту начавала ў іх агульнай знаёмай.

Ганна Дурыцкая суправаджала Нямцова, калі на яго быў зьдзейсьнены напад вечарам 27 лютага. Паводле дзяўчыны, яны ішлі па Вялікім Маскварэцкім мосьце ў бок Васільеўскага спуску, калі невядомы стаў страляць у палітыка і забіў яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG