Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы з Прыднястроўем украінская армія знайшла больш за сотню мінаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Байцы Нацыянальнай гвардыі разам з памежнікамі выявілі на мяжы з Прыднястроўем ў тайніку 102 міны. Пра гэта гаворыцца на сайце МУС Украіны.

«Усяго было выяўлена 102 міны. З-за іх стану праваахоўнікі былі вымушаныя зьнішчыць іх на месцы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Знойдзеныя міны падарвалі на месцы.

У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны раней паведамілі пра тое, што Ўкраіна ўзмацняе ахову мяжы з Прыднястроўем для перадухіленьня дывэрсійнай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG