Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: Магілёўскіх міліцыянтаў масава накіроўваюць на трэніроўкі ў Шклоў


Як паведамляе Вясна, супрацоўнікаў магілёўскай міліцыі масава накіроўваюць на трэніроўкі ў Шклоў. Там яны адпрацоўваюць тэхнікі падаўленьня масавых пратэстаў.

Супрацоўнікі міліцыі ў поўнай амуніцыі з дубінкамі і шчытамі праходзяць гэтак званае баявое ўзаемадзеяньне.

Пра адпраўку магілёўскіх міліцыянтаў на трэніроўкі ў Шклоў паведаміў адзін з супрацоўнікаў, які таксама адзначыў, што іх рыхтуюць да падаўленьня магчымых акцый пратэсту напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца сёлета 15-га лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG