Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 сакавіка: дзень памяці Канстанціна Астроскага


Менск праз аб'ектыў GoPro. аўтар: Дзяніс Пучко
Менск праз аб'ектыў GoPro. аўтар: Дзяніс Пучко

Падзеі і даты новага дня.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Варшава — беларускія актывісты ладзяць акцыю пратэсту каля амбасады Латвіі ў Польшчы, каб не дапусьціць запрашэньня А. Лукашэнкі на саміт «Усходняга партнэрства», які адбудзецца 21-22 траўня ў Рызе. Пачатак а 12-ай.

У гісторыі

1923 — выйшаў першы нумар часопісу Time.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Польшчай.

1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

У памяці

1562 — нарадзіўся Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, заснавальнік друкарні ў мястэчку Ашмяна Мураваная.

1608 — памер Канстанцін Астроскі (малодшы), гетман войска ВКЛ. Праславіўся перамогай над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рацэ Крапіўне пад Воршай 8 верасьня 1514 году. Бітва пад Воршай увайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі ваеннай гісторыі як узор удалае тактыкі змаганьня з нашмат большымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.

1824 — нарадзіўся Бедржых Смэтана, чэскі кампазытар, заснавальнік чэскай нацыянальнай кампазытарскай школы.

Бэдржых Смэтана
Бэдржых Смэтана

1859 — нарадзіўся Шалом-Алейхем, габрэйскі пісьменьнік.

1896 — нарадзіўся Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.

1918 — нарадзіўся Алесь Бачыла, беларускі паэт.

1926 — нарадзіўся Валеры Жыскар Д’Эстэн, прэзыдэнт Францыі.

1939 — памер Оскар Мілаш, францускі паэт беларускага паходжаньня, дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 1980 году Чэслава Мілаша.

1931 — нарадзіўся Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Цытата:

«Ня можа ж так быць, каб мы згубілі беларускую мову! Што б там начальства не вырабляла...»

Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію Радыё Свабода, 2003 год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG